Вы тут

У Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці легкавушка зляцела ў раку


3 красавіка раніцай ад дзяжурнага раённага аддзела ўнутраных спраў па прамой лініі сувязі паступіла паведамленне аб тым, што ў гарпасёлку Акцябрскі па вуліцы Набярэжная ў раку Нератоўка перакуліўся легкавік, унутры, магчыма, ёсць людзі, гаворыцца на сайце МНС.


Пасля прыбыцця да месца выкліку ратавальнікамі ўстаноўлена, што вадзіцель легкавога аўтамабіля "Opel Vektra" не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у раку і перакуліўся.

Работнікі МНС выцягнулі пацярпелага з аўтамабіля і перадалі работнікам хуткай медыцынскай дапамогі, пасля агляду якімі 64-гадовы мужчына з папярэднім дыягназам пераахаладжэнне арганізма шпіталізаваны ў раённую бальніцу. Пры дапамозе буксіровачныя троса аўтамабіль быў выняты з ракі.

Фота: МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».