Вы тут

Футбольны матч "Віцебск" - "Смалявічы" перанесены ў Барысаў. Вінавата надвор'е


У офіс Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" паступіла хадайніцтва ад футбольнага клуба "Віцебск", які ў нядзелю, 5 красавіка, на сваім полі павінен быў прыняць ФК "Смалявічы" ў рамках 3-га тура Вышэйшай лігі. У тэксце дакумента фіналісты Кубка краіны-2019 звярнуліся з просьбай правесці названы паядынак і матч дублюючых складаў на стадыёне ФК "Смалявічы", а матчы 18-га тура ў Віцебску, паведамляе афіцыйны сайт АБФФ.


Ініцыятыву пераносу сустрэчы "паўночнікі" абгрунтавалі складанымі ўмовамі надвор'я апошніх дзён і мінусовай сярэднясутачнай тэмпературай, з-за чаго стан поля з натуральным пакрыццём выклікаў у прымаючага боку вялікую асцярогу. З прычыны чаго ў АБФФ і было накіравана хадайніцтва.

Бюро выканкама Асацыяцыі вывучыла аргументы прадстаўнікоў ФК "Віцебск", звярнулася за дадатковымі кансультацыямі да клубаў-удзельнікаў паядынку і, вывучыўшы аргументы бакоў, ухваліла хадайніцтва.

Такім чынам матч 3-га тура Вышэйшай лігі "Смалявічы" - "Віцебск" пройдзе ў нядзелю, 5 сакавіка, на стадыёне "Гарадскі" ў горадзе Барысаве і стартуе ў 16:00. Матч 18-га тура пройдзе ў Віцебску.

Першапачаткова меркавалася, што перанос адбудзецца праз неспрыяльнае эпідэміялагічнае становішча ў Віцебску.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Пахаванне адходаў — самы просты i танны спосаб пазбавiцца ад iх, аднак ён шкодзiць наваколлю i здароўю чалавека.

Грамадства

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

У перыяд летніх канікулаў для школьнiкаў i студэнтаў падрыхтаваны розныя цiкавыя мерапрыемствы, у тым лiку шмат з iх — анлайн. 

Грамадства

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

Дзеці «звяздоўцаў» адказалі вусна, пісьмова, друкавана і нават у малюнках.