Вы тут

Праваахоўнікі канфіскавалі ў мінчаніна больш за тры кілаграмы марыхуаны


Супрацоўнікі наркакантролю ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з калегамі з Заводскага РУУС сталіцы пры сілавой падтрымцы АМАП затрымалі 34-гадовага жыхара горада, у якога захоўвалася буйная партыя наркотыка.


Пры сабе ў мінчаніна праваахоўнікі выявілі скрутак з марыхуанай вагой каля аднаго грама. У далейшым у ходзе агляду кватэры мужчыны міліцыянеры знайшлі цэлафанавы пакет, які захоўваўся ў халадзільніку, у якім знаходзілася каля 150 грамаў забароненага рэчыва.

Грамадзянін прызнаўся, што на дачным участку ў Мінскай вобласці ў яго захоўваецца буйная партыя забароненага рэчыва. Правёўшы агляд дачнага дома, супрацоўнікі наркакантролю выявілі і канфіскавалі каля трох кілаграмаў марыхуаны. Са слоў мужчыны, каноплі ён вырасціў летам у сябе на ўчастку.

Паводле аператыўнай інфармацыі, мужчына прадаваў наркатычны сродак па схеме "з рук у рукі” сваім знаёмым, а таксама выкарыстоўваў яго для асабістага ўжывання. Вядома, што раней ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».