Вы тут

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах


У цяперашняй сiтуацыi пандэмii, калi многiя вымушаны заставацца дома, самаiзалявацца або сядзець на каранцiне, а ўсё больш фiтнес-цэнтраў i трэнажорных залаў прыпыняюць сваю дзейнасць, кожнаму здароваму чалавеку важна падтрымлiваць фiзiчную форму.


Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе i якасць жыцця, гаворыцца на афiцыйным сайце СААЗ, а таксама выклiкаць дадатковы стрэс i паставiць пад пагрозу псiхiчнае здароўе грамадзян. Фiзiчныя практыкаваннi i тэхнiкi расслаблення дапамогуць захаваць спакой i абаранiць здароўе.

СААЗ рэкамендуе 150 хвiлiн умеранай фiзiчнай актыўнасцi або 75 хвiлiн iнтэнсiўнай фiзiчнай актыўнасцi ў тыдзень. У заяве арганiзацыi гаворыцца пра неабходнасць рабiць кароткiя актыўныя перапынкi цягам дня. Гэта могуць быць танцы, гульнi з дзецьмi альбо, напрыклад, выкананне хатнiх спраў, такiх як уборка дома. Таксама СААЗ рэкамендуе скарыстацца анлайн-рэсурсамi, якiя прапануюць комплекс фiзiчных практыкаванняў, — многiя з iх знаходзяцца ў бясплатным доступе на YouTube. Для хатнiх заняткаў падыдуць уздымы калена да локця, планка, прысяданнi, бакавыя ўздымы калена i масток.

Спецыялiсты звяртаюць увагу на элементарныя рэчы, напрыклад, такiя, як хада: нават у невялiкiх памяшканнях хаджэнне па перыметры або марш на месцы можа дапамагчы чалавеку заставацца актыўным. «Калi вам тэлефануюць, стойце цi хадзiце па хаце падчас размовы, а не сядзiце. Калi вы вырашылi выйсцi на вулiцу, каб прагуляцца або заняцца спортам, пераканайцеся, што вы знаходзiцеся на адлегласцi не менш за 1 метр ад iншых людзей», — гаворыцца на сайце Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя.

Таксама рэкамендуецца скарацiць час, якi чалавек праводзiць у сядзячым становiшчы, i па магчымасцi аддаваць перавагу стаячаму. «У iдэале ў кожны асобны перыяд старайцеся заставацца не больш за 30 хвiлiн у сядзячым становiшчы i становiшчы лежачы. Разглядзiце магчымасць выкарыстання стала на высокiх ножках, якi дазваляе працаваць у становiшчы стоячы, або выкарыстоўвайце ў якасцi падставак кнiгi цi iншыя прыстасаваннi. Падчас адпачынку ў сядзячым становiшчы займайцеся разумовымi вiдамi дзейнасцi, такiмi як чытанне, настольныя гульнi i пазлы», — раяць спецыялiсты.

Медытацыя, глыбокiя ўдыхi i выдыхi дапамогуць захоўваць спакой.

Для падтрымання аптымальнага стану здароўя таксама важна памятаць аб неабходнасцi правiльна харчавацца i ўжываць дастатковую колькасць вады.

Дар'я Лабажэвiч

Загаловак у газеце: Фiзiчная актыўнасць патрэбна заўсёды!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Псiхолаг тлумачыць, чаму паўза пасля заканчэння школы — не трагедыя

Псiхолаг тлумачыць, чаму паўза пасля заканчэння школы — не трагедыя

Педагогi, як i бацькi, павiнны быць уважлiвыя да любой праявы адоранасцi.

Эканоміка

Як вылечыць эканомiку ад каранакрызiсу?

Як вылечыць эканомiку ад каранакрызiсу?

Нягледзячы на тое што сучасны свет перажываў досыць шмат эканамiчных крызiсаў, той, што разгортваецца ў 2020 годзе, — унiкальны. 

Грамадства

Маладая актрыса Iрына Якавец: Нецiкавых роляў не iснуе

Маладая актрыса Iрына Якавец: Нецiкавых роляў не iснуе

Першым спектаклем, у якiм я ўзяла ўдзел, быў «Вясёлы Роджэр».

Грамадства

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Ад таго, наколькі беражліва людзі ставяцца да прыроды, залежыць якасць іх жыцця, здароўе і нават дабрабыт.