Вы тут

У Шчучыне падлеткі ўчынілі пагром


Ранiцай у Шчучынскi РАУС патэлефанавалi з ЖКГ i папрасiлi ўстанавiць хулiганаў, якiя разграмiлi некалькi аб'ектаў райцэнтра. Невядомыя зламалi лаўку i некалькi iмянных таблiчак заснавальнiкаў гарадской алеi, выкiнулi ў возера урну, разбiлi пражэктары каля пастамента i пашкодзiлi сядзеннi на пляцоўцы для пляжнага футбола.


Фота: Дзянніца

Калi аператыўнiкi працавалi на месцы здарэння, у РАУС патэлефанаваў мужчына i расказаў, што ў яго скралi веласiпед. Пазней высветлiлася, што абодва злачынствы — справа рук адных i тых жа людзей, паведамiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС.

Як было выяўлена, трое 17-гадовых падлеткаў з Гродна прыехалi да свайго знаёмага. Ноччу госцi вырашылi наведаць гарадское возера. Пешшу iсцi не захацелi, таму, пакiдаючы iнтэрнат, забралi чужы веласiпед. На iм даехалi да месца, пасля чаго ўчынiлi пагром на дзвюх вулiцах.

Прыгоды на гэтым не скончылiся. Па дарозе ў суседнi населены пункт, дзе жыве прыёмная сям'я аднаго з хлопцаў, падазраваныя таксама кралi веласiпеды, якiя затым кiдалi на шляху руху. Да пасёлка хлопцы так i не дабралiся, з'ехаўшы на спадарожным аўтамабiлi ў Гродна.

Дваiх удзельнiкаў крымiнальнага трыа затрымалi аператыўнiкi, месцазнаходжанне яшчэ аднаго пакуль высвятляецца. Са слоў непаўналетнiх, яны адважылiся на злачынства дзеля забавы.

Следчыя распачалi крымiнальную справу па факце злоснага хулiганства. Праводзiцца праверка па крадзяжах веласiпедаў.

Усе фiгуранты вучацца ў адным з гродзенскiх каледжаў i стаяць на ўлiку ў iнспекцыi па справах непаўналетнiх. Адзiн з iх судзiмы за маёмасныя злачынствы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Учынiлi пагром i скралi веласiпеды

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.