Вы тут

Новы гістарычны атлас з'явіцца ў Беларусі


РУП "Белкартаграфія" падрыхтавала і аддало ў друк "Гістарычны атлас Беларусі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.


Атлас распрацаваны на аснове чатырохтомнага выдання "Вялікі гістарычны атлас Беларусі" (2009-2018). "З моманту выдання яго першага тома прайшло больш за 10 гадоў. За гэты час гістарычная навука ўзбагацілася новымі дадзенымі і знаходкамі, якія дазволілі ўдакладніць даволі значныя вехі ў нашай гісторыі. Усё гэта знайшло адлюстраванне на старонках новага творы", - адзначылі ў прэс-службе.

Стваральнікі пастараліся найбольш поўна паказаць гістарычнае мінулае - ад з'яўлення першага чалавека на беларускіх землях да цяперашняга часу. У кожнай з чатырох частак атласа паказаная сацыяльна-эканамічная эвалюцыя грамадства, яго палітычная і ваенная гісторыя, этнічныя працэсы, станаўленне і развіццё рэлігійных адносін.

Першая частка ахоплівае перыяд ад з'яўлення першых людзей на тэрыторыі Беларусі да сярэдзіны XVI стагоддзя, калі ў выніку Люблінскай уніі (1569 г.) Вялікае княства Літоўскае ўвайшло ў склад Рэчы Паспалітай. Другая частка атласа адлюстроўвае перыяд з моманту ўтварэння Рэчы Паспалітай да спынення існавання гэтай дзяржавы ў 1795 годзе. Трэцяя частка прысвечана перыяду знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі з 1772 года да пачатку 1917 года. У чацвёртай частцы паказаны шлях станаўлення і развіцця беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці ў ХХ - пачатку ХХІ стагоддзя.

Аб'ём атласа - 336 старонак. Мова выдання - беларуская. Першы тыраж складзе 1000 асобнікаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».