Вы тут

Лукашэнка павіншаваў з юбілеем галоўнага трэнера зборнай па фрыстайле Мікалая Казеку


Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў галоўнага трэнера нацыянальнай каманды па фрыстайле Мікалая Казеку з 70-годдзем. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Фота БелТА.

"З вашым імем звязаны самыя яркія алімпійскія дасягненні Беларусі. Вы стаялі ля вытокаў станаўлення айчыннай школы лыжнай акрабатыкі. Дамагліся выбітных поспехаў на найбуйнейшых міжнародных спаборніцтвах. Вывелі нашу краіну ў лідары сусветнага фрыстайлу", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Мікалай Казека выхаваў плеяду славутых атлетаў, сярод якіх чатыры алімпійскія чэмпіёны, і пад яго кіраўніцтвам вырасла цэлае пакаленне трэнераў, здольных забяспечваць якасную падрыхтоўку рэзерву і спартсменаў высокага класа.

"Перакананы, што вашыя веды, талент педагога і найбагацейшы вопыт яшчэ шмат гадоў будуць прыносіць карысць беларускаму спорту", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».