Вы тут

Мінпрыроды нагадвае аб забароне на выпальванне сухой расліннасці


Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае, што выпальванне сухой расліннасці забаронена, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінпрыроды.


"Сярод насельніцтва існуе памылковае меркаванне, што выпальванне сухой расліннасці садзейнічае яе лепшаму росту. На самай справе гэта сапраўднае экалагічнае бедства, як і сельскагаспадарчыя выпальванні. У адпаведнасці з законам "Аб раслінным свеце" выпальванне сухой расліннасці і яе астаткаў забараняецца", - падкрэслілі у Мінпрыроды.

Пры выпальванні сухой травы збядняецца глеба, мінеральныя рэчывы, што ў попеле, хутка выветрываюцца і вымываюцца з грунтавымі водамі. Збядняецца відавы склад расліннасці, гінуць насякомыя, жабы, згараюць гнёзды відаў птушак, якія гняздуюцца на зямлі: кнігаўкі, палявога і ляснога жаваранкаў, звычайнай аўсянкі, бакаса. "Пры вельмі частых пажарах згарае не толькі сухая трава, але і назапашаная ў глебе мёртвая арганіка. Адпаведна, павялічваюцца выкіды вуглякіслага газу, а значыць, узмацняецца так званы парніковы эфект, які прыводзіць да неспрыяльных змяненняў і больш рэзкіх ваганняў клімату", - звярнулі ўвагу ў міністэрстве.

Дым ад спальвання сухой расліннасці вельмі небяспечны для алергікаў. У залежах сухой травы і буралому часта знаходзяцца адходы, што выдзяляюць пры спальванні рэчывы, якія атручваюць жывыя арганізмы. Напрыклад, у дыме, які ўтвараецца пры плаўленні ПВХ-пластыку, абрэзкаў лінолеума, пластыкавых бутэлек, цыраты, цацак, вёдраў, да 75 працэнтаў шкодных рэчываў.

Выпальванні часта прыводзяць да ўзгарання тарфянікаў і лясоў. Штогод 10-12 працэнтаў лясных пажараў узнікае па прычыне веснавых выпальванняў. Акрамя экалагічных чалавек нясе эканамічныя страты ад недавыкарыстання драўніны, дзікарослых грыбоў і ягад, а таксама расходы на тушэнне пажараў.

У адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і паржышчавых астаткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь (1 БВ складае Br27). За развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана папярэджанне або штраф у памеры да 12 базавых.

Акрамя таго, за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, іржышча і паржышчавых астаткаў юрыдычныя і фізічныя асобы кампенсуюць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю. Яе памер вызначаецца па таксах, зацверджаных указам нумар 348 ад 24 чэрвеня 2008 года.

Прэв'ю: mogsh-25.mogilev.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.