Вы тут

У НАН выйшла кніга "Балота Дзікае" – пра ўнікальны аб’ект запаведнага фонду


Гэта першае выданне з серыі пра Рамсарскія тэрыторыі Беларусі. У яе аснову  пакладзены нацыянальны Рамсарскі спіс з 26 водна-балотных угоддзяў, якія маюць міжнароднае значэнне.


У выданні прадстаўлены арыгінальныя матэрыялы навукоўцаў НАН Беларусі, атрыманыя ў ходзе шматгадовых палявых даследаванняў балотнага масіва і прылеглых тэрыторый. Балота Дзікае - трэцяе па памеры балота ў Беларусі і адно з найбольш унікальных аб'ектаў запаведнага фонду краіны. Яно ўваходзіць у склад Нацыянальнага парка “Белавежская пушча”. Тэрыторыя вельмі важная для рассялення птушак і мае міжнароднае значэнне. Там гняздуюцца 140 відаў, 39 % з іх маюць міжнародны ці нацыянальны статус аховы.

У кнізе прыведзены падрабязныя дадзеныя аб клімаце, рэльефе, гідралогіі і гідраграфіі, ​​ландшафтах асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі. Дадзена апісанне флоры, фауны, расліннасці і біятопаў, складзеныя спісы рэдкіх і ахоўных відаў раслін і жывёл. Прадстаўлены звесткі аб гісторыка-культурнай спадчыне, рэкрэацыйным і сацыяльна-эканамічным патэнцыяле раёна размяшчэння асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі. Кніга ілюстравана арыгінальнымі аўтарскімі і архіўнымі фотаздымкамі, малюнкамі, схемамі. У кнізе “Балота Дзікае”  упершыню публікуюцца буйнамаштабныя тэматычныя карты: глеб, ландшафтаў, расліннасці, біятопаў, сучаснага стану расліннага покрыва, біялагічных рэсурсаў, дынамікі экасістэм і іншыя.

Кніга “Балота Дзікае” падрыхтавана калектывам аўтараў пад агульнай рэдакцыяй намесніка дырэктара Інстытута эксперыментальнай батанікі імя. В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі Дзмітрыя Грумо. Яна выйшла выйшла пры падтрымцы Грамадскага  аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Франкфурцкага заалагічнага таварыства.

Выданне ўяўляе цікавасць для вучоных (біёлагаў, географаў, эколагаў), выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў школ, супрацоўнікаў прыродаахоўных устаноў, краязнаўцаў і ўсіх аматараў прыроды.

* Рамсарскія тэрыторыі Беларусі - водна-балотныя ўгоддзі міжнароднага значэння, што ахоўваюцца згодна Рамсарскай канвенцыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Наталлі Лубнеўскай

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.