Вы тут

У свеце зафіксавана амаль 1,275 млн хворых на COVID-19


На дадзены момант у свеце зафіксавана прыкладна 1,275 млн чалавек, хворых на CODID-19. Больш за 264 тыс. выздававелі. Адпаведныя дадзеныя прывёў універсітэт Джонса Хопкінса, які займаецца падлікамі на аснове дадзеных уладаў краіны, СААЗ і іншых афіцыйных крыніц.


Лідарам па колькасці пацверджаных выпадкаў, паводле дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса, застаюцца ЗША (336 тыс.). Іспанія знаходзіцца на другім месцы (131,6 тыс.), Італія - на трэцім (129 тыс.), Германія (100 тыс.) - на чацвёртым, Францыя - на пятым (92,9 тыс.). Кітай, дзе пачалася пандэмія, - на шостым месцы па ліку выпадкаў заражэння (81,7 тыс).

Усяго ў свеце ад каранавіруса памерлі 69 480 чалавек. Найбольшая колькасць смяротных зыходаў зафіксавана ў Італіі - 15 887.

Колькасць заражаных каранавірусам ў Расіі вырасла да 5389 чалавек, 355 чалавек выздаравелі, 45 памерлі.

Ва Украіне зафіксавана 1308 выпадкаў захворвання на COVID-19. 37 чалавек памерлі праз яго, а 28 больш не хварэюць.

 

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.