Вы тут

Ва Украіне ўводзяць масачны рэжым, перасоўванне толькі парамі, забарону на наведванне дзіцячых пляцовак


З панядзелка ва Украіне робяць больш жорсткімі абмежаванні каранціну з-за каранавіруса. На вуліцу нельга выходзіць без дакументаў, а ў грамадскіх месцах уведзены «масачны рэжым», паведамляе РБК-Украіна.


Для барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса ўрад Украіны увёў шэраг дадатковых абмежаванняў, якія будуць дзейнічаць з 6 красавіка і да заканчэння карантыну.

Асноўныя забароны:

  • знаходжанне ў грамадскіх месцах без сродкаў індывідуальнай абароны (маска, рэспіратар, у тым ліку вырабленыя самастойна);
  • перасоўванне па вуліцы групай больш за 2-х чалавек, за выключэннем суправаджэння дзяцей альбо службовай неабходнасці;
  • асобам да 14 гадоў забаронена знаходзіцца ў грамадскіх месцах без суправаджэння бацькоў, апекуноў або паўналетніх сваякоў;
  • знаходжанне на вуліцы без дакументаў;
  • наведванне спартыўных і дзіцячых пляцовак;
  • наведванне паркаў, сквераў, зон адпачынку, лесапаркавых, прыбярэжных зон, за выключэннем неабходнасці выгулу хатніх жывёл адным чалавекам;
  • наведванне ўстаноў паліятыўнай дапамогі, органаў сацыяльнай абароны насельніцтва;
  • наведванне навучальных устаноў;
  • правядзенне любых масавых мерапрыемстваў (культурных, спартыўных, рэлігійных, грамадскіх), за выключэннем мерапрыемстваў для забеспячэння работы органаў улады.

У Кабміне дапускаюць паслабленне каранціну ў канцы красавіка. Аднак гэта магчыма толькі пры ўмове зніжэння дынамікі захворвання.

Прэв'ю: planetanovosti.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?