Вы тут

Гасцёўня для ШАС


У прыморскім горадзе Цындаа ўсходнекітайскай правінцыі Шаньдун пры строгім захаванні супрацьэпідэмічных правілаў інтэнсіўна ідзе ўзвядзенне выставачнага комплексу для Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Комплекс будуецца ў рамках фарміравання ўзорна-паказальнай зоны міжрэгіянальнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Кітай-ШАС у Цындаа, якое было ініцыявана Кітаем у чэрвені 2018 года на 18-м пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў ШАС у Цындаа.

Як паведаміў супрацоўнік ўзорнай зоны Ван Хайбах, у асноўным завершана пракладка дарожных сетак вакол комплексу, выканана больш за палову работ па ўнутранай аддзелцы ў комплексе. Мяркуецца, што да канца сакавіка будзе здадзена ў эксплуатацыю асноўная функцыянальная частка комплексу, а ў чэрвені ён будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў поўным аб’ёме.

Як стала вядома, выставачны комплекс таксама вобразна называецца «міжнародная гасцёўня для ШАС», яго плошча складзе больш за 30 тыс. кв. метраў. На яго першым паверсе будуць устаноўлены пастаянныя і часовыя выставачныя павільёны для арыгінальных тавараў краін ШАС, якія будуць абсталяваныя інтэлектуальнымі і інтэрактыўнымі тэхналогіямі.

Галоўныя функцыянальныя памяшканні будуць сканцэнтраваны на другім паверсе, дзе будуць уладкаваны залы для прэзентацый тавараў і дзелавых праектаў, інфармацыйныя цэнтры, а таксама эксклюзіўныя залы правядзення дзелавых перамоў для кожнай з краін-удзельніц ШАС. Гэтыя памяшканні будуць забяспечаны доступам сеткі 5G. На трэцім паверсе будуць размешчаны карпаратыўныя офісы і прадстаўніцтвы гандлёвых асацыяцый з краін ШАС. На чацвёртым паверсе будзе функцыянаваць платформа «Юрыдычная інтэлектуальная даліна», якая засяродзіцца на аказанні юрыдычнай дапамогі для гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў рамках ШАС.

Паводле статыстычных дадзеных, ва ўзорнай зоне было заключана каля 60 буйных дзелавых праектаў з агульным памерам інвестыцый у 46,9 млрд юаняў (6,7 млрд долараў), на этапе абмеркавання знаходзяцца 53 буйных інвестыцыйных праекта на агульную суму ў 107,8 млрд юаняў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».