Вы тут

У Мёрскім раёне скралі ядахімікаты на 11,5 тыс. рублёў


Пра гэта паведамілі на сайце МУС.


Пра здарэнне міліцыі паведаміў дырэктар адной з гаспадарак. З яго слоў, у ноч з 31 сакавіка на 1 красавіка са склада знікла 70 літраў каштоўных угнаенняў. Вартаўніка на ўчастку не было, а сярод работнікаў відавочцаў не знайшлося.

- Было ўстаноўлена, што амбар не ўзломвалі - праніклі ўнутр праз шчыліну паміж дзвярыма і зямлёй. Такім жа спосабам вынеслі каністры з хіміяй. Адзінай зачэпкай на месцы здарэння апынуўся след абутку, але і ён дапамог нам не адразу. У пошуках доказаў праверылі насельніцтва бліжэйшых вёсак, у тым ліку раней судзімых асоб. Даведаліся, што да крадзяжу маглі быць датычныя жыхары Верхнядзвінскага раёна ва ўзросце 30 і 23 гадоў, - распавялі ў Мёрскім РАУС.

Падчас агляду прыватнага дома, дзе пражывалі сям'я малодшага з падазраваных, аператыўнікі выявілі абутак, след падэшвы якой супадаў са следам на месцы здарэння. Тым не менш, самога хлопца, як і выкрадзенага, дома не аказалася.

Затрымаць абодвух вяскоўцаў сышчыкам атрымалася ноччу на пад'ездзе да іх вёсцы. Пазней высветлілася, што старэйшы з іх са сваёй сям'ёй здымае дом. Там і была выяўлена частка ядахімікатаў - каля 20 літраў прадукцыі падазраваныя паспелі збыць.

Зараз маладыя людзі знаходзяцца ў ІЧУ. Іх дзеянням следчыя далі прававую ацэнку і распачалі крымінальную справу па факце крадзяжу ў буйным памеры.

Працягваецца аператыўна-следчая праца для ўстанаўлення ўсіх абставінаў здарэння і праверкі фігурантаў на дачыненне да іншых злачынстваў. Вядома, што адзін з іх прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».