Вы тут

У Магілёве зладзюжка залез у чужую хату і выкраў трохлітровікі з мёдам


У аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РАУС г. Магілёва з заявай звярнуўся 50-гадовы жыхар горада, які распавёў, што ў яго доме па вуліцы Шолахава невядомы разбіў шкло ў акне, пасля чаго залез унутр і выкраў некалькі слоікаў мёду агульным коштам 210 рублёў. Мужчына папрасіў дапамогі ў праваахоўнікаў: ён быў збянтэжаны тым, што здарылася і нават не мог сабе ўявіць, хто адважыўся трапіць у дом такім варварскім спосабам.


Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку высветлілі, што да крадзяжу чужой маёмасці можа быць датычны 59-гадовы не працуючы, раней ужо судзімы мужчына, які знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі аддзела ўнутраных спраў, жыхар Магілёўскай вобласці.

У гэты раз мужчына, знаходзячыся ў абласным цэнтры, прагульваўся па прыватным сектары, і яго ўвагу прыцягнуў адзін з дамоў, у вокнах якога не гарэла святло. Тады мінак спачатку разбіў шкло ў акне, а пасля залез унутр. Там ён выявіў сем трохлітровых слоікаў мёду. Забраўшы ўсе, ён праз разбітае акно пакінуў чужое жыллё.

Пасля мужчына прадаў частку слоікаў з мёдам, а частка пакінуў сабе, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама. Зараз ён вярнуў толькі тыя, што засталіся ў яго. Распачата крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: proufu.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».