Вы тут

У Мінску сябры выкралі коўш з будаўнічага аб'екта


Сталічныя праваахоўнікі ўстанавілі асобы мужчын, якія маюць дачыненне да крадзяжу з будоўлі, размешчанай у Партызанскім раёне Мінска.


Аператыўнікамі ўстаноўлена, што да крадзяжу дарагога будаўнічага інструмента датычны 31-гадовы жыхар горада і яго сябар. На працягу месяца мужчына праязджаў міма будоўлі, дзе назіраў за тэхнікай, якая знаходзіцца на аб'екце. Падгаварыўшы свайго таварыша, ён разам з ім прыехаў сюды, дзе прыяцелі і выявілі, што побач з будаўнічай тэхнікай ляжыць адмацаваны коўш. Яго мужчыны пагрузілі ў свой аўтамабіль і з'ехалі.

Сума нанесенай шкоды склала каля 2300 беларускіх рублёў. Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, выкрадзеную маёмасць мужчыны не планавалі рэалізоўваць, а хацелі выкарыстоўваць у побыце. Як аказалася, у аднаго з іх маецца такі ж экскаватар-пагрузчык, на які і планавалася ўстанавіць выкрадзеную дэталь.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.