Вы тут

Беларуская асацыяцыя школьнага спорту створана ў краіне


Яна ўяўляе сабой добраахвотнае аб'яднанне грамадскіх, камерцыйных або некамерцыйных арганізацый, у тым ліку ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія займаюцца развіццём і папулярызацыяй відаў спорту.


Задачамі асацыяцыі з'яўляюцца прапаганда спорту і здаровага ладу жыцця сярод школьнікаў, арганізацыя і правядзенне спартыўных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў, заахвочванне таленавітых навучэнцаў, якія паказалі высокія спартыўныя вынікі на міжнародным і рэспубліканскім узроўні, садзейнічанне прыцягненню інвестыцый для развіцця спартыўных аб'ектаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі .

Акрамя таго, яе дзейнасць будзе накіравана на ажыццяўленне супрацоўніцтва і падтрыманне кантактаў з іншымі нацыянальнымі асацыяцыямі (саюзамі) школьнага спорту, Міжнароднай федэрацыяй школьнага спорту. Асацыяцыя таксама будзе ўдзельнічаць у распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць дзейнасць у сферы развіцця спорту ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».