Вы тут

IBAGroup завяршыла пілотны праект па маніторынгу чыгуначнай інфраструктуры


Разам з Беларускай чыгункай IBAGroup тэсціравала рэйкі з дапамогай t-rail. Гэта праграмна-апаратны комплекс, які адсочвае тэмпературу рэек у рэальным часе і паведамляе карыстальніку аб надыходзе крытычных станаў.


Фота: railwayz.info

Сістэму тэсціравалі ў рабочых умовах. Базавую станцыю t-rail усталявалі на мачце асвятлення на станцыі Мінск-Сартавальны на вышыні 20 метраў ад узроўню зямлі. Датчыкі тэмпературы размясцілі на адлегласці ад 600 да 2500 метраў ад базавай станцыі.

Выпрабаванні доўжыліся тры месяцы і паказалі, што сістэма працуе. Датчыкі вызначалі тэмпературу рэек і перадавалі іх у сістэму кіравання, дзе дадзеныя апрацоўваліся і архіваваліся. Усе карыстальнікі, якія ўваходзілі ў тэставую групу, своечасова атрымлівалі СМС-паведамленні пры наступленні крытычных тэмпературных рэжымаў. Дождж, снег і мароз, а таксама перашкоды ад кантактнай сеткі, цягніковай і манеўровай радыёсувязі не паўплывалі на працаздольнасць элементаў сістэмы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.