Вы тут

БРСМ запускае ў сацсетках анлайн-праект для школьнікаў і моладзі


Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запускае на сваіх пляцоўках у сацыяльных сетках новы праект "I БРСМ I анлайн".


Першы тыдзень ён будзе некалькі больш арыентаваны на школьную аўдыторыю. Паколькі канікулы прадоўжаны, дзецям будзе прапанавана напоўніць іх карысным і цікавым зместам. Мяркуецца, што хлопчыкам і дзяўчынкам прыйдуцца па душы парады па правядзенні вольнага часу ад папулярных вядучых і артыстаў беларускай эстрады: Дзяніса Дудзінскага, Івана Падрэза, Жана Сянкевіча, Наталлі Тамела, Дзядзькі Вані, Данаі, Ксеніі Галецкай, Івана Зданюка. Свае пажаданні падрыхтуюць таксама Хелена Мерааі, Alen Hit і Zenа.

У той жа час разнапланавая тэматыка праекта разлічана на ўключэнне ў яго моладзі рознага ўзросту. У прыватнасці, у красавіку на цэнтральных пляцоўках БРСМ у stories і стужцы сацыяльных сетак Instagram і ў "УКантакце" будуць прапанаваны варыянты зарадак і трэніровак з удзелам знакамітых беларускіх спартсменаў -- алімпійскіх чэмпіёнаў, чэмпіёнаў свету, майстроў спорту. Дарэчы, запланаваны прамыя эфіры з паўнавартаснымі трэніроўкамі, якія будуць чаргавацца з майстар-класамі ад вядучых танцавальных калектываў па розных напрамках.

Для правядзення анлайн-серыі майстар-класаў па аратарскім майстэрстве, стварэнню свайго міні-праекта ў школах і ўніверсітэтах, рабоце ў камандзе запрошаны вядучыя тэлеканалаў і прадстаўнікі event-сферы, дызайнеры, блогеры, фатографы. Кожны ўдзельнік праекту, не выходзячы з дома, зможа пабываць на анлайн-экскурсіях у музеях, міні-акустычных канцэртах, паслухаць лекцыі па мастацтве. Упершыню дзецям прапануюць  фотасесію ў рэжыме анлайн.

На платформе зваротнай сувязі БРСМ чакае ад хлопчыкаў і дзяўчынак пажаданні па далейшаму запрашэнні ў праект маладзёжных куміраў. Калі ён прыйдзецца моладзі па душы, тады стане пастаянным.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.