Вы тут

Школьнікам рэкамендуюць заняцца на канікулах самаадукацыяй і абмежаваць кантакты


Як паведаміла прэс-служба галоўнага адукацыйнага ведамства, з працягам на тыдзень школьных канікул ва установах адукацыі працягнуць сваю працу школьныя лагеры,  дзе з навучэнцамі будуць займацца педагогі. Усе лагеры арганізаваныя з захаваннем ўсіх неабходных мер бяспекі.


Калі ж навучэнцы на канікулах засталіся дома, то неабходна захоўваць меры бяспекі, уключаючы элементарныя гігіенічныя нормы і абмежаванні ў перасоўванні і кантактах. Акрамя таго Міністэрства адукацыі рэкамендуе школьнікам заняцца ў вольны час самаадукацыяй з выкарыстаннем як вучэбных дапаможнікаў, так і інтэрнэт-рэсурсаў

Зараз у міністэрстве распрацоўваюцца рэкамендацыі, якія будуць даведзены да ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі па тым, якім чынам неабходна скарэктаваць праграму, каб не пацярпелі вучні.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: Depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».