Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра развязку чэмпiянату краiны па хакеi i iншыя актуальныя падзеi выхадных.


1. Хакеiсты мiнскага «Юнацтва» ў авертайме перамаглi салiгорскi «Шахцёр» у пятым паядынку фiнальнай серыi чэмпiянату Беларусi — 3:2. Мiнчане сталi ўладальнiкамi залатых узнагарод i Кубка Прэзiдэнта на лядовай пляцоўцы сталiчнай «Чыжоўка-Арэны». Шайбы пераможнага матча з боку мiнчан на рахунку Станiслава Лапачука, Андрэя Антонава i Максiма Парфееўца.

Нагадаем, у першым супрацьстаяннi шматразовыя чэмпiёны Беларусi адолелi «Шахцёр» з лiкам 5:1, у другiм паядынку ў «гарнякоў» атрымалася ўзяць рэванш — 3:2. У трэцяй гульнi ў Салiгорску вiкторыю святкавалi мiнчане — 2:1, чацвёртая таксама склалася на карысць «Юнацтва» — 3:0.

Хакеiсты «Юнацтва» з'яўляюцца ўжо дзевяцiразовымi чэмпiёнамi краiны, iх сапернiкi адзiн раз станавiлiся ўладальнiкамi залатых узнагарод.


2. Iрына Курачкiна займае трэцюю пазiцыю ў вагавай катэгорыi 57 кг у рэйтынгу Мiжнароднай федэрацыi барацьбы (UWW). Раней яна была на чацвёртым радку, але палепшыла свой вынiк, падняўшыся на адну пазiцыю (41 пункт). Спартсменка на сусветным форуме — 2019 у Нур-Султане стала трэцяй i заваявала неiмянную лiцэнзiю на Алiмпiйскiя гульнi ў Токiа. На чэмпiянаце Еўропы — 2020 у Рыме Iрына Курачкiна паднялася на трэцюю прыступку п'едэстала.

Сярод беларускiх прадстаўнiкоў грэка-рымскай барацьбы ў вагавай катэгорыi 77 кг на пятай пазiцыi размясцiўся Павел Лях (26 ачкоў).

Цяпер у сувязi з пандэмiяй каранавiруса беларускiя барцы рыхтуюцца да турнiраў алiмпiйскай квалiфiкацыi з папраўкай на даты. На рахунку беларускiх атлетаў дзве неiмянныя лiцэнзii: па адной у грэка-рымскай i жаночай барацьбе. У планы трэнерскага штаба ўваходзiць заваяванне яшчэ мiнiмум адной пуцёўкi ў кожным вiдзе барацьбы (жаночай, вольнай i грэка-рымскай) на галоўны старт чатырохгоддзя.


3. Брэсцкi гандбольны клуб iмя Мяшкова разграмiў «Гомель» з лiкам 42:31 у гасцявым матчы чэмпiянату Беларусi. Гэта 23-я вiкторыя БГК у 24 праведзеных паядынках нацыянальнага першынства. У наступным туры 22 красавiка брэсцкая каманда згуляе ў Магiлёве супраць мясцовага клуба «Машэка». У гэты ж дзень вiцэ-чэмпiёны Беларусi гандбалiсты мiнскага СКА прымуць на сваёй арэне гасцей з «Гомеля».

Турнiрнае становiшча: БГК — 46 ачкоў (24 матчы), СКА — 42 (25), «Машэка» — 21 (24), БДУФК-СКА — 15 (25), «Кронан» (Гродна) — 14 (25), «Гомель» — 10 (25).

Адзначым, што з 6 красавiка найлепшыя гульцы павiнны былi адправiцца ў Мiнск на трэнiровачны збор нацыянальнай дружыны для падрыхтоўкi да матчаў плэй-оф чэмпiянату свету 2021 года. Аднак у сувязi з адменай усiх гандбольных спаборнiцтваў гэты збор не адбудзецца. Нагадаем, у барацьбе за выхад у фiнальную стадыю сусветнага першынства падапечныя Юрыя Шаўцова сустрэнуцца з пераможцам пары Польшча — Лiтва.


4. Адбылiся ўсе матчы 3-га тура футбольнага чэмпiянату Беларусi. У завяршальнай гульнi тура «Слуцк» на выездзе нанёс першае паражэнне «Iслачы» — 3:2. Сваю трэцюю вiкторыю атрымаў сталiчны «Энергетык-БДУ», якi перайграў дома землякоў з «Мiнска», — 2:0. Першых перамог дамаглiся БАТЭ, якi адолеў навабранца элiтнага дывiзiёна брэсцкi «Рух», — 1:0, i мiнскае «Дынама», якое ўзяло верх над жодзiнскiм «Тарпеда-БелАЗ», — 2:0. Першае паражэнне пацярпеў чэмпiён краiны брэсцкае «Дынама», якi нечакана саступiў на сваiм стадыёне мазырскай «Славii», — 1:2. Салiгорскi «Шахцёр» згуляў унiчыю з гродзенскiм «Нёманам» — 0:0. «Вiцебск» адолеў «Смалявiчы» — 1:0. З такiм жа вынiкам «Белшына» ў Бабруйску саступiла гасцям з «Гарадзеi». Бабруйчане засталiся адзiныя, хто не набраў на старце нiводнага залiковага бала.

Матчы 4-га тура запланаваныя на 10–13 красавiка.

Дар'я Лабажэвiч

Загаловак у газеце: Дзявяты раз чэмпiёны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».