Вы тут

Як у магiлёўскiх хлопчыкаў i дзяўчынак фармiруюць асновы крэатыўнага мыслення


Школа «Альфа+» iснуе ў Магiлёве ўсяго год, але ў яе ўжо ёсць пастаянныя наведвальнiкi. На жаль, папрысутнiчаць на ўроку не атрымалася — у сувязi з каранавiрусам усе заняткi з дзецьмi вядуцца цяпер у рэжыме анлайн. Магiляўчанка Вольга Дарашэнка — адна з тых, чые дзецi тут займаюцца з моманту адкрыцця. Яна прывяла сюды свайго сына, калi ён быў пяцiкласнiкам. Кажа, што хлопчык быў зацiснуты, не ўмеў знаходзiць агульную мову з аднагодкамi. Цяпер ён стаў больш адкрыты i камунiкабельны, навучыўся расстаўляць прыярытэты i сябраваць з аднакласнiкамi...


Матрыца кар'еры

Дырэктар школы Максiм Лаўрыненка сам малады бацька, яго сынам 11 i 4 гады. Ён юрыст па адукацыi, пэўны час працаваў у органах бяспекi, але аднойчы зразумеў, што яго старэйшы сын Iлья расце без бацькоўскага нагляду. Не хацелася, каб так здарылася i з малодшым Раманам. Тым больш што ўсё часцей стала прыходзiць думка — паспрабаваць рэалiзаваць сябе ў чымсьцi новым, яшчэ нiкiм не раскручаным.

— Кажуць, што добра там, дзе нас няма, а мне захацелася зрабiць добра там, дзе мы ёсць, — усмiхаецца Максiм. — Думка пра адукацыю з'явiлася пасля таго, як я нiчога цiкавага не знайшоў для свайго старэйшага сына. Нарэшце выйшаў на тое, што мяне зачапiла, — новасiбiрскую франшызу «Матрыца кар'еры». Мне яе падказалi ўладальнiкi iншых франшыз. У плане адукацыi Расiя прасунулася сёння вельмi далёка. Я размаўляў з кiраўнiкамi вядучых адукацыйных фондаў Польшчы, Iзраiля. Апошнi, дарэчы, у тым, што датычыцца бiзнес-адукацыi, стартапаў, сёння наперадзе планеты ўсёй. Але, як сказалi iзраiльскiя эксперты, iх дзецi цяпер iмкнуцца паехаць вучыцца не ў Амерыку i Еўропу, а менавiта ў Расiю.

Першы чалавек, якi падтрымаў мяне ў гэтых памкненнях, была Аксана Асiнская. Па першай адукацыi яна настаўнiк, а па другой — юрыст. Пэўны час узначальвала юрыдычную службу ў аблвыканкаме, цяпер займаецца — i вельмi паспяхова — iндывiдуальнай практыкай. Разам з ёй мы пабывалi ў Новасiбiрску, паглядзелi, як там праводзяцца заняткi, пагутарылi з трэнерамi, з дзецьмi i iх бацькамi i зразумелi, што гэта нам падыходзiць.

Многiя раiлi мне адкрываць школу ў Мiнску, казалi, што ў Магiлёве я не знайду бiзнес-трэнераў. Але ж мае дзецi тут, i я не стаў слухаць, што мне кажуць. Некаторых бянтэжыла, што мы менавiта бiзнес-школа: навошта майму дзiцяцi вучыцца бiзнесу, пыталiся дарослыя. Даводзiлася тлумачыць, што мы вучым не бiзнесу (гэтаму наогул навучыцца нельга), мы вучым працаваць у камандзе, умець дамаўляцца з людзьмi, весцi перамовы — усяму таму, што абавязкова спатрэбiцца ў жыццi ўсiм. Тыя, хто гэтымi навыкамi валодае, становяцца паспяховымi ў любой галiне.

Гнуткiя навыкi

Аўдыторыя для заняткаў не падобная на звычайны клас — крэслы стаяць па перыметры. На сцяне вялiкi бiлборд, на якiм напiсаны знакавыя словы i словазлучэннi — пазiтыўнае мысленне, эмацыянальная ўстойлiвасць, перамоўныя паядынкi... «Гэта i ёсць тое, чаму мы вучым», — тлумачыць дырэктар.

Заняткi адбываюцца па выхадных днях. Дзецi з першага да чацвёртага класа займаюцца паўтары гадзiны з перапынкам на каву-брэйк (можна сказаць проста «пераменка», але тут вучаць дзяцей аперыраваць адмысловай тэрмiналогiяй), з пятага да адзiнаццатага — тры гадзiны з перапынкам на каву-брэйк. Прычым гэта не столькi ўрокi, колькi так званая iнтэлектуальная гульня — трэнiнгi i майстар-класы. У якасцi трэнераў — настаўнiкi, якiя працуюць па сваiх iндывiдуальных праграмах, бiзнесмены, аўтарытэтныя спецыялiсты.

Аснова адукацыйнай праграмы — soft skills, гнуткiя навыкi. Iншымi словамi — комплекс неспецыялiзаваных надпрафесiйных дзеянняў, якiя гарантуюць паспяховасць у рабоце i высокую прадукцыйнасць.

Максiм дэманструе сшыткi, па якiх працуюць дзецi. Для кожнага ўзросту iснуе свой набор тэм. Самых малых тут вучаць камунiкацыi з аднагодкамi ў школе, адаптацыi, зносiнам з бацькамi, з пятага класа ў праграме з'яўляюцца такiя паняццi, як тайм-менеджмент, эмацыянальны iнтэлект, публiчныя выступленнi, перамовы, у дзесяцiкласнiкаў на першы план выходзяць прафарыентацыя, стрэс-менеджмент, кiраванне камандай, а ў адзiнаццацiкласнiкаў у праграме ўсё, што звязана з прадпрымальнiцтвам i кiраваннем.

— Гэтым навыкам у нас нiдзе не вучаць нi ў школе, нi ў iнстытуце, — кажа суразмоўца. — А нашы навучэнцы ўжо ведаюць, што такое сумоўе i як яго прайсцi, як знайсцi падпрацоўку i атрымлiваць свае першыя грошы. Нашы выхаванцы не баяцца выступаць i ведаюць, як весцi перамовы. Гэта тыя якасцi, якiя некаторыя з нас да канца жыцця не могуць у сабе развiць. Людзi баяцца папрасiць павышэння зарплаты, памяняць работу толькi таму, што не ведаюць, як гэта зрабiць. Нiводны чалавек не можа дабiцца поспеху, пакуль не навучыцца весцi перамовы, узаемадзейнiчаць у калектыве, кiраваць камандай, сваiм часам. Нават таленавiты. Ёсць такая кнiга — «Генii i аўтсайдары» Малькальма Гладуэла, дзе ён расказвае, што для поспеху аднаго таленту недастаткова, неабходна вялiкая работа над сабой. I трэба ўдзяляць свайму захапленню вялiкую колькасць часу. Нiводны артыст, спартсмен не нарадзiўся мегаталенавiтым. Гэта людзi, якiя з дзяцiнства працавалi над сабой i з кожным годам павялiчвалi колькасць заняткаў, у той час як iншыя заставалiся на ранейшым узроўнi.

Валодаць сабой

— Сёння ўсiх запрашаюць займацца бiзнесам, маўляў, гэта лёгка, — разважае Максiм. — На хайпе «бяжы-бяжы», як я гэта называю, заклiкаюць хутчэй адкрываць сваю справу, абяцаюць, што дапамогуць, што ўсё атрымаецца. А потым у чалавека ўзнiкаюць пытаннi, як наймаць людзей, размяркоўваць свае абавязкi, працаваць з дакументамi, даваць справаздачу падатковай, наогул працаваць. I ў чалавека з'яўляецца пачуццё, што яго падманулi. Ён нейкi прадукт запусцiў, але гэта не бiзнес. Бiзнесу, паўтаруся, навучыць нельга. Затое як арыентавацца ў нашай складанай сучаснасцi — можна. I пачынаць трэба менавiта з гэтага.

— Шмат хто з бацькоў перажывае, думае, што ў яго дзiцяцi праблемы, — кажа суразмоўца. — Маўляў, школьныя настаўнiкi скардзяцца, што яно, напрыклад, гiперактыўнае. Але трэба ўлiчваць, што гэта асаблiвасць развiцця. Калi дзiця цюкаць, яно праз пару гадоў стане безынiцыятыўнае i абыякавае. I яго мэта ў жыццi будзе абмяжоўвацца толькi жаданнем хутчэй закончыць школу i паступiць ва ўсё роўна якi ўнiверсiтэт. Наша задача — навучыць такiх дзяцей максiмальна валодаць сабой i накiроўваць сваю актыўнасць у станоўчае рэчышча. Або ёсць дзецi, якiя добра вучацца, але з аднагодкамi не ўмеюць кантактаваць. I гэта таксама можа абярнуцца ў жыццi вялiкiмi праблемамi — вядома, калi ўсё пакiнуць так, як ёсць. У нас такiя дзецi, скажу без лiшняй сцiпласцi, мяняюцца за паўгода. Адным словам, мы вучым, каб дзецям было камфортна ў любой сiтуацыi.

— Наша мэта — да 4 класа навучыць дзiця самастойна рабiць урокi i размяркоўваць час, — адзначае дырэктар школы. — Прычым працуем адначасова як з дзецьмi, так i з бацькамi, бо калi мы тут вучым дзяцей аднаму, а дома iдзе зусiм iншае, сэнсу няма. Нельга рэзка прымусiць дзiця рабiць урокi самастойна. Iснуе цэлая методыка, як гэтага дабiцца. Таму ў нас ёсць яшчэ i школа для бацькоў. I на яе апошнiм часам прыходзяць нават тыя, хто толькi збiраецца iмi стаць. Я таксама прыходжу туды павучыцца. Быў час, калi я так перагрузiў свайго старэйшага сына рознымi развiвальнымi секцыямi i гурткамi, што ён амаль страцiў да ўсяго цiкавасць. Цяпер я ведаю, якiя ў мяне былi памылкi. Школа наша платная, але ў нас ёсць i сацыяльныя праекты. На аснове франшызы мы распрацоўваем сваю анлайн-праграму для дашкольнiкаў. Праз месяц запусцiм экспрэс-курсы i будзем рыхтаваць дзяцей да школы. Збiраемся ўцягнуць у нашу дзейнасць яшчэ i раёны, бо там не кожны можа дазволiць сабе рэпетытара, ды i не ўсюды яны ёсць. Для шматдзетных мы будзем прапаноўваць паслугi за наш кошт, наогул збiраемся зрабiць шэраг праектаў бясплатнымi.

Кампетэнтна

Прарэктар па навукова-метадычнай рабоце Магiлёўскага абласнога iнстытута развiцця адукацыi Дзiна Лазуркiна:

— Сёння ўсё большую папулярнасць атрымлiвае дадатковая адукацыя. Фармат бiзнес-школы «Альфа+» з'яўляецца дастаткова iнавацыйным для нашай вобласцi. На трэнiнгах, адаптаваных пад узроставыя асаблiвасцi развiцця дзяцей, вялiкая ўвага ўдзяляецца ўменню вырашаць праблемы i знаходзiць нестандартныя рашэннi. Iншымi словамi, дзецi вучацца быць матываванымi i самастойнымi, развiваюць здольнасцi, неабходныя для поспеху ў любой сферы. Нацэленасць на вынiк, уменне планаваць, эфектыўна камунiкаваць, самарэалiзоўвацца — гэта толькi некаторыя кампетэнцыi, якiх часам не хапае нам, дарослым. I добра, што ў нашых дзяцей ёсць магчымасць гэтаму навучыцца ў раннiм узросце. Гэта сапраўды стартавая пляцоўка для паспяховага чалавека.

Нэлi ЗIГУЛЯ, фота аўтара

Загаловак у газеце: У бiзнесе нават дзецi

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Лiцэнзiя агенцтва «Гатовыя рашэннi» скасавана, «Iмперыi нерухомасцi» — прыпынена, а «Тваёй сталiцы» выпiсана прадпiсанне.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.