Вы тут

У сярэдзiне тыдня суха i да 23 цяпла, затое ў нядзелю зноў невялiкi снег


У першую дэкаду красавiка сiноптыкi нагадалi нам нарэшце пра тое па-сапраўднаму цёплае надвор'е, якое самi i назвалi генеральнай рэпетыцыяй вясны. Амаль на ўвесь тыдзень над нашай тэрыторыяй завiсне шырокi антыцыклон, таму доўгi час у краiне будзе сонечна i суха, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра гiдраметэаралогii, кантролю радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.


Эксперты Белгiдрамета адзначаюць, што малаактыўныя атмасферныя франты i перавага антыцыкланальнага характару надвор'я абумовяць вялiкi дэфiцыт ападкаў. У сувязi з гэтым у краiне ўзрастае пагроза лясных пажараў. А таму, наведваючы лес, трэба быць вельмi ўважлiвым з агнём.

I ў сераду наша краiна застанецца ў вобласцi павышанага атмасфернага цiску ад украiнскага антыцыклону, толькi ўначы i ранiцай у паўночна-ўсходнiх рэгiёнах адаб'ецца ўплыў малаактыўнага франтальнага падзелу. Чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькi ўначы i ранiцай месцамi па паўночным усходзе пройдзе невялiкi дождж. Вецер прагназуецца заходнi ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 7 градусаў. Удзень будзе ад плюс 13 градусаў да 19 цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 20—22 градусаў.

Пажаранебяспечная абстаноўка захаваецца ў Беларусi i ў чацвер. Пад уплывам вобласцi павышанага атмасфернага цiску ў многiх раёнах абыдзецца без ападкаў. Але ўдзень з Балтыйскага мора на паўночны захад краiны перамесцiцца атмасферны фронт. У гэты дзень тут павялiчыцца воблачнасць, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходнi ўмераны, у дзённы час парывiсты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6 градусаў, месцамi — да мiнус 2 градусаў. Удзень стане амаль па-майску горача, калi сонца «расплавiць» паветра да плюс 17—23 градусаў, але па паўночным захадзе будзе халадней — ад 14 градусаў да 16 цяпла.

Але такое камфортнае надвор'е будзе цягнуцца нядоўга. Ужо ў пятнiцу да нас дойдзе халодны атмасферны фронт, якi пачне адцiскаць цёплае паветра за межы нашай краiны. Месцамi па краiне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя i ранiшнiя гадзiны ў нiзiнах i паблiзу вадаёмаў могуць згушчацца слабыя туманы. Паўднёва-заходнi вецер зменiцца на паўночна-заходнi, уначы будзе слабы, удзень — парывiсты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 да 9 градусаў цяпла. Удзень будзе плюс 7—13 градусаў, па паўднёвым захадзе — 9—15 цяпла. Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, у выхадныя чакаецца халаднаватае надвор'е. У суботу i нядзелю па поўначы краiны зноў можа назiрацца невялiкi снег.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Вогнiшчы ў лесе не варта распальваць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».