Вы тут

У нашай краiне быў адзiн з самых высокiх сярэднiх чэкаў на распродажы анлайн-шопiнгу


Днямi мiжнародная сiстэма разлiкаў WebMoney Transfer прааналiзавала траты карыстальнiкаў, якiя ўзялi ўдзел у аўкцыённай куплi ў гонар дзесяцiгоддзя AliExpress.


Гэты распродаж праходзiў пяць дзён, з 27 сакавiка да 1 красавiка. Дык вось, WebMoney прымаецца да аплаты на AliExpress больш чым у 100 краiнах свету. У першую гадзiну знакавай куплi быў зафiксаваны пяцiразовы рост абароту, а колькасць пакупнiкоў павялiчылася ў два разы. Рост пакупнiцкай цiкавасцi, акрамя традыцыйных знiжак, можа быць звязаны з заявай кiтайскай гандлёвай пляцоўкi аб тым, што ўжо больш за 95 % прадаўцоў гэтай кампанii аднавiлi работу. Акрамя таго, у перыяд каранцiну ў суседнiх краiнах у часткi карыстальнiкаў з'явiлася больш часу на анлайн-шопiнг.

У нашай краiне пакупнiк, якi абраў WebMoney ў якасцi спосабу аплаты, здзейснiў у сярэднiм чатыры заказы з чэкам 27 BYN (10,6 долараў). Пры гэтым каля 37 % заказаў прыйшлося на Мiнск.

Сярод краiн СНД адзiн з самых высокiх сярэднiх чэкаў зафiксаваны ў Расii — 11,6 долара (9 заказаў на чалавека) i ў Азербайджане — 11,1 долара пры колькасцi заказаў на чалавека 1,5. Адзiн з самых нiзкiх сярэднiх чэкаў у Малдове — 3,1 долара (восем заказаў на аднаго пакупнiка).

Традыцыйна ўсё больш клiентаў выбiраюць тавары анлайн са сваiх тэлефонаў i планшэтаў. Так, доля iнтэрнэт-купляў з мабiльных прылад склала 63 %, з iх 41,7 % прыйшлося на Android, a 21,3 % — на прылады пад кiраваннем iOS, адзначаюць распрацоўшчыкi гэтай мiжнароднай сiстэмы разлiкаў.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: pspsm7.com

Загаловак у газеце: Iнтэрнэт-пакупкi набiраюць абароты

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Запушчаная кампанія па дапамозе медыкам ByCovid19 перарасла ў буйны «антыкаранавірусны» рух.

Культура

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Гэта была сенсацыя: у 2018 годзе быў паказаны страчаны фiльм Дзiгi Вертава.

Грамадства

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Маленькі прынц у аднайменнай казцы кожны дзень пачынаў з таго, што прыводзіў у парадак сваю планету. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. Пажадана, каб нікога да слёз не даводзіла. Але ж бывае па-іншаму.