Вы тут

У Беларусі ёсць тэст-сістэмы для больш чым 20 000 даследаванняў на каранавірус


Сёння ў Беларусі маюцца тэст-сістэмы для правядзення больш чым 20 тыс. даследаванняў. Пра гэта паведаміла сёння ў эфіры праграмы "Панарама" на тэлеканале "Беларусь 1" намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Аліна Дроніна.


"Толькі лабараторыя РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі выконвае каля 700 тэстаў на дзень. У цяперашні час у рэспубліцы працуюць 13 лабараторый", - сказала Аліна Дроніна.

Паводле яе слоў, у лабараторыі РНПЦ выкарыстоўваюцца толькі тэст-сістэмы айчыннай вытворчасці - распрацоўка спецыялістаў, вучоных цэнтра. У цэлым у краіне ўжываюцца некалькі тэст-сістэм, частка з іх паступіла па лініі гуманітарнай дапамогі з Кітая, Расіі, частка - беларускай вытворчасці. "Усе тэст-сістэмы, якія мы выкарыстоўваем для дыягностыкі каранавіруса, пабудаваны па адным прынцыпе: яны дазваляюць выявіць фрагмент РНК, або геному, віруса ў матэрыяле", - удакладніла Аліна Дроніна.

Ад моманту паступлення матэрыялу ў лабараторыю да таго, як урач аб'яўляе вынік, праходзіць каля 6 гадзін. Але калі загрузка высокая, адначасова выконваецца вялікая колькасць даследаванняў, працэдура расцягваецца да сутак.

Каб павысіць эфектыўнасць даследавання, у пацыента бярэцца камбінаваны мазок: матэрыял з ратаглоткі і насаглоткі забіраецца асобна, але змяшчаецца ў адну прабірку. У лабараторыю матэрыял транспартуецца ў трох ўпакоўках: прабірцы на штатыве, які кладзецца ў пакет, а той, у сваю чаргу, у тэрмасумку з хладарэагентам. Як толькі лабараторыя атрымлівае станоўчы вынік, яна перадае інфармацыю, і спецыяльная брыгада хуткай медыцынскай дапамогі аператыўна выязджае для шпіталізацыі пацыента ў спецыяльны стацыянар.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».