Вы тут

Віцебскія тэсты на каранавірус сертыфікавалі ў паскораным рэжыме


Міністэрства аховы здароўя сертыфікавала тэст-сістэму для выяўлення каранавіруса, створаную віцебскімі распрацоўшчыкамі, паведаміў TUT.BY прадстаўнік кампаніі.


Міністэрства аховы здароўя зарэгістравала і дазволіла прымяненне тэст-сістэм, створаных віцебскімі распрацоўшчыкамі, у абыход звыклых працэдур сертыфікацыі, якія могуць займаць некалькі месяцаў. Паскораны допуск да выпуску звязаны з актуальнасцю і запатрабаванасцю падобных тэстаў, адзначылі ў кампаніі.

— З заўтрашняга дня пачнецца вытворчасць. За першы дзень зробім колькасць тэстаў для правядзення тысячы даследаванняў. Далей пойдзем па нарастаючай з выхадам на 10 тысяч даследаванняў на дзень, - распавёў Сяргей Іваноў, кіраўнік савета дырэктараў групы кампаній "Палімерканструкцыя", куды ўваходзіць ТАА "СІВітал".

Кампанія "СІВітал" у канцы сакавіка распрацавала тэст-сістэмы для выяўлення РНК каранавіруса на аснове ПЦР-даследавання. Яны дазваляюць даведацца вынік на працягу паўтары гадзіны. Як паведамлялі раней прадстаўнікі кампаніі, магутнасці вытворчасці дазволяць праводзіць да 100 тысяч даследаванняў на тыдзень. Выкарыстоўваць тэст-сістэмы па выяўленні каранавіруса будуць прызначаныя Міністэрствам аховы здароўя спецыялізаваныя лабараторыі.

Прэв'ю: Вольга Шукайла, tut.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».