Вы тут

Золатавалютныя рэзервы Беларусі зменшыліся за месяц больш чым на мільярд долараў


Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 красавіка 2020 года, паводле папярэдніх звестак, склалі 7 786,5 млн долараў ЗША (у эквіваленце), паведамляе Нацбанк.


За сакавік 2020 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 1 018,4 млн долараў ЗША (на 11,6 працэнта) пасля зніжэння ў лютым на 438,2 млн долараў ЗША (на 4,7 працэнта).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках сакавіка ў асноўным абумоўлена продажам Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", а таксама планавым пагашэннем Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму 226,5 млн долараў ЗША.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у сакавіку спрыялі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, а таксама паступленне сродкаў ад продажу аблігацый Міністэрства фінансаў, намінiраваных у замежнай валюце.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 г. павінен скласці не менш за 7,3 млрд долараў ЗША.

Прэв'ю: Global Look Press

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.