Вы тут

У Белавежскай пушчы палічылі жывёл


У нацыянальным парку "Белавежская пушча" правялі ўлік асноўных відаў жывёл. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце нацпарка.


"Для рацыянальнага вядзення паляўнічай гаспадаркі трэба валодаць інфармацыяй аб колькасці дзікіх жывёл. Гэта дазваляе ўсталяваць аптымальныя нормы здабычы звяроў і птушак, вырашаць пытанні аб абмежаванні або поўнай забароне палявання на некаторыя віды, а таксама ацэньваць мерапрыемствы па ахове і ўзнаўленню", - растлумачылі ў аддзеле аховы жывёльнага свету і паляўнічай гаспадаркі нацпарка.

Падлікам паляўнічых жывёл егерская служба нацыянальнага парку займалася ў верасні-сакавіку. З-за адсутнасці снегу зімовы маршрутны ўлік правесці не ўдалося. Звяроў лічылі на падкормавых пляцоўках, падчас гону, праводзіўся анкетны ўлік. Высветлілася, што ў Белавежскай пушчы жывуць 604 зубры, 260 ласёў, больш за 1100 казуль і 2600 высакародных аленяў. Спецыялісты прыйшлі да высновы, што папуляцыя дзіка налічвае 80 асобін, лісіцы - 330, ваўка - 70, выдры - 100. Па падліках, на тэрыторыі нацпарка жывуць 360 баброў і 186 янотападобных сабак.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.