Вы тут

Для аказання дапамогі пацыентам з каранавірусам выдзелена больш за 7 тысяч ложкаў


Інфекцыйныя бальніцы і стацыянары, дзе лечацца пацыенты з каранавірусам, абсталяваныя лепш за астатнія, у якіх адзначаліся факты інфікававання медработнікаў. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.


«Таму ўзмацняем забеспячэнне сродкамі аховы ўсе стацыянары, больш жорстка назіраем за выкананнем масачнага рэжыму. Наша лёгкая прамысловасць дадаткова плануе выпускаць да мільёну масак у суткі ў пачатку наступнага тыдня», — працягнуў міністр.

«У кожнай бальніцы на змены мусіць быць у наяўнасці 50-100 касцюмаў біялагічнай аховы, з першым пацыентам забеспячэнне пачынаецца ўжо па іншых нормах. Штодня ў Беларусі выпускаецца дваццаць тысяч камбінезонаў біялагічнай аховы, і аб’ём нарошчваецца», — падкрэсліў Уладзімір Каранік.

Для аказання дапамогі пацыентам з каранавірусам выдзелена больш за сем тысяч ложкаў (менш за дзесяць працэнтаў ложкавага фонду краіны). Загружана з іх — менш за трыццаць працэнтаў.

«Прыкмет перагрузкі сістэмы аховы здароўя сістэмы няма», — падвёў вынік кіраўнік ведамства.

Ён паведаміў, што ўжо за сакавік медыцынскія работнікі, якія працуюць з пацыентамі з каранавіруснай інфекцыяй, атрымліваюць мэтавыя даплаты. Ва ўрадзе абмяркоўваецца пытанне павелічэння гэтых даплат.

Намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Наталля Жукава праінфармавала, што для процідзеяння распаўсюджанню каранавіруснай інфекцыі працягваецца пошук і лакалізацыя кантактаў, таксама ўзмоцнена група, якая займаецца дэзінфекцыяй — жыллёвага фонду, бальніц, грамадскага транспарту.

Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Галаву можна вешаць, ламаць, сушыць, намыльваць... Але не губляць!

Грамадства

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Святлана, шматдзетная мама з вёскі Чарнаўчыцы, што пад Брэстам, падзялілася гісторыяй іх сям'і і дома.

Грамадства

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Аўтобусы з паломнікамі і турыстамі ніколі не праязджаюць міма гэтых знакавых, і не толькі для хрысціян, святынь.