Вы тут

Што можна пасадзiць у красавiку ў адкрыты грунт?


Што можна пасадзiць у красавiку ў адкрыты грунт?

Рэдзька i радыска. Для пасадкi гэтых раннiх культур будзе дастаткова, калi глеба прагрэецца да +2 градусаў. Iх садзяць некалькi разоў за вясну-лета пачынаючы з сярэдзiны або канца красавiка. Наступныя градкi радыскi i рэдзькi трэба саджаць, калi на папярэднiх з'яўляюцца падрослыя ўсходы.

Шчаўе, кроп, салата i сельдэрэй. Гэтым непатрабавальным вiдам салатнай зелянiны не страшныя вясновыя перапады тэмператур. Таму, як толькi глеба на ўчастку дасягне тэмпературы +4 градусы, можна смела высейваць iх насенне або расаду ў грунт.

Морква. Гэты караняплод прынята саджаць, калi зямля набярэ больш цяпла (+5-8 градусаў). Для пасадкi морквы лепш выбраць сонечныя адкрытыя ўчасткi, бо яна мае патрэбу ў цяпле i сонечным святле.

Таксама ў красавiку смела можна саджаць бабы, гарох, шпiнат, насенне безрасаднай капусты пры ўмове, што глеба дастаткова прагрэлася.


Асноўны догляд клубн

Каб улетку ўдосталь ласавацца буйнымi духмянымi клубнiцамi, вясной варта надаць iм трохi клопату i ўвагi.

  1. 1Агледзьце клубнiчную градку. Калi некаторыя раслiны загiнулi (няма нi адной жывой пупышкi) — выдалiце iх. Калi нейкiя кусты выцiснула наверх, заглыбце iх, але акуратна, каб «сэрцайка» (цэнтральная пупышка) не апынулася пад зямлёй.
  2. Абрэжце секатарам усе карычневыя лiсты i спалiце iх. Не варта выкарыстоўваць пры гэтым граблi (нi звычайныя, нi веерныя) — выпадкова можна вырваць кусты, дрэнна ўкаранёныя.
  3. Раскiдайце на градцы мiнеральныя ўгнаеннi з разлiку 50 г / кв. м. Выкарыстоўвайце спецыялiзаваныя ўгнаеннi для клубнiц або комплексныя (нiтрафоскi). Можна выкарыстоўваць паасобку карбамiд (50 г / кв. м), двайны суперфасфат (40 г / кв. м) i калiйную салетру (або сульфат калiю) — 30 г / кв. м.
  4. Падрыхлiце асцярожна матыкай самы верхнi пласт глебы, памятаючы пра тое, што ў клубнiц паверхневае размяшчэнне каранёў i iх лёгка пашкодзiць. Адначасова вы закапаеце мiнеральныя ўгнаеннi ўглыб глебы.
  5. Замульчыруйце градку кампостам або перагноем (на 2-3 см), не засыпаючы пры гэтым «сэрцайкi» кустоў.
  6. Не ўкладвайце саламяны подсцiл адразу на пачатку вясны, таму што ён моцна запаволiць праграванне глебы i затрымае ўраджай.
  7. Старанна апырскайце ягадныя кусты растворам прэпарату ад мучнiстай расы. Адначасова ў раствор можна дадаць любы прэпарат супраць кляшча. Пры апрацоўцы старайцеся трапiць саставам на ўнутраную паверхню лiсця i на зямлю пад кустамi.
  8. У якасцi альтэрнатывы спецыялiзаваным сродкам можна выкарыстоўваць раствор марганцоўкi ў кiпенi. Робяць насычана-ружовы раствор i пералiваюць яго ў палiвачку. Падрыхтаванай вадкасцю пралiваюць (абавязкова праз рассякальнiк палiвачкi) кусцiкi i глебу вакол.
  9. Не хвалюйцеся, што раслiна будзе абварана. Прайшоўшы праз пералiў у палiвачку i датыкаючыся з ранiшнiм халадком, кiпень астудзiцца якраз да патрэбных клубнiцам 65 °С.
  10. Калi стаiць сухое надвор'е, добра пралiце градку.
  11. Мульча з саломы — самая лепшая. У пачатку мая (цi ў сярэдзiне — у залежнасцi ад надвор'я), калi зямля прагрэецца, выкладзiце на градкi подсцiл з саломы цi падсушанай газоннай травы ў якасцi мульчы.
  12. Не забывайце шчодра палiваць плантацыю з клубнiцамi, яны вельмi дрэнна пераносяць засуху.
  13.  У сярэдзiне мая апрацуйце ягадныя кусты прэпаратам для прафiлактыкi гнiляў. Паўтарыце апрацоўку ў пачатку чэрвеня.

Звярнiце ўвагу

Градку можна замульчыраваць чорным укрыўным матэрыялам, зрабiўшы ў iм прарэзы для кустоў. Аднак майце на ўвазе, што адначасова трэба прымаць меры па барацьбе з мурашкамi, якiя ахвотна пасяляюцца пад хованкай.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».