Вы тут

Чым пагражаюць пажары ў зоне адчужэння ЧАЭС?


Гэтымi днямi ва Украiне бушуе вельмi моцны лясны пажар. У зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС на поўначы Кiеўскай вобласцi гарыць лес.


Першае ўзгаранне адбылося 4 красавiка паблiзу вёскi Уладзiмiраўка Катоўскага ляснiцтва. Знаходзiцца яно ў зоне адчужэння i абавязковага адсялення. Па звестках Дзяржаўнай службы па надзвычайных сiтуацыях Украiны, агонь пашырыўся на плошчу 20 гектараў. Адзiн з ачагоў у Катоўскiм ляснiцтве быў патушаны за два днi. Але трава ў зоне адчужэння цяпер працягвае гарэць. Ранiцай у аўторак агонь назiраўся на плошчы каля 10,5 гектара.

ДСНС Украiны паведамляе, што радыяцыйны фон у Кiеве i Кiеўскай вобласцi знаходзiцца ў межах нормы i не перавышае натуральных фонавых значэнняў. Не змянiўся ўзровень магутнасцi эквiвалентнай дозы гама-выпрамянення i ў зоне адчужэння.

А як сiтуацыя выглядае на беларускiм баку? Не трэба забываць, што поўнач Кiеўскай вобласцi мяжуе з Гомельшчынай.

— Мы назiраем за гэтым лясным пажарам пры дапамозе спадарожнiкавых даных, — пракаментаваў сiтуацыю афiцыйны прадстаўнiк Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Вiталь Навiцкi. — Але ў цяперашнi момант небяспекi заходу агню на тэрыторыi Беларусi мы не бачым. Украiнскiя калегi не звярталiся па нашу дапамогу ў тушэннi пажару.

Па звестках Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя, радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыi Беларусi адпавядае шматгадовым назiранням. Павышаныя ўзроўнi магутнасцi дозы гама-выпрамянення назiраюцца толькi ў Брагiне i Слаўгарадзе. Але гэтыя гарады знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання, ды i за межы шматгадовых назiранняў у гэтых населеных пунктах значэннi не выходзяць.

Валяр'ян ШКЛЕННIК

Прэв'ю: mk.ru

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Вiдавочна, што пакуль былi зачыненыя музеi, гледачы засумавалi па «жывой» сустрэчы з карцiнамi.

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.