Вы тут

Гульнi ў Токiа i Пекiне адбудуцца з рознiцай паўгода


Алiмпiяды ў Японii (23 лiпеня — 8 жнiўня 2021 года) i ў Кiтаi (4—20 лютага 2022 года) пройдуць з рознiцай шэсць месяцаў. Гэта павысiць цiкавасць да алiмпiйскага руху ў свеце, лiчыць выканаўчы дырэктар Мiжнароднага алiмпiйскага камiтэта па Алiмпiйскiх гульнях Крыстоф Дубi.


«Для Мiжнароднага алiмпiйскага камiтэта i арганiзацыйных камiтэтаў — гэта перш за ўсё ўнiкальная магчымасць зрабiць нешта экстраардынарнае. Дзве такiя важныя падзеi ў свеце спорту ў кароткi тэрмiн, несумненна, павысяць цiкавасць да алiмпiйскага руху, — сказаў ён. — Вядуцца перамовы таксама з арганiзатарамi Гульняў у Пекiне, каб скарыстацца сiтуацыяй i прадставiць абодва форумы найбольш ярка. Да 1994 года МАК праводзiў летнiя i зiмовыя Гульнi ў адзiн год. Вопыт у нас ужо ёсць, але гэта было дваццаць гадоў таму, старты праводзiлiся ў iншай сiтуацыi. Цяпер жа мы знаходзiмся ва ўнiкальных умовах, якiх раней не было ў гiсторыi правядзення Гульняў».

Нагадаем, квалiфiкацыйныя спаборнiцтвы да Алiмпiяды ў Токiа завершацца да 29 чэрвеня 2021 года. На працягу месяца будзе сфармiраваны каляндар квалiфiкацыйных турнiраў з улiкам пераносу Алiмпiяды. Дакладная iнфармацыя пра даты i месцы iх правядзення будзе апублiкаваная пасля зняцця абмежаванняў, звязаных з пандэмiяй каранавiруса.

Дырэктар Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра спорту Iрына Маляваная паведамiла, што беларускiм спартсменам зроблена каля 1,4 тысячы тэстаў на каранавiрус. «Спартсмены i трэнеры, якiя прыбылi з-за мяжы, знаходзяцца на тэрыторыi спарткомплексаў пад пастаянным медыцынскiм кантролем. На працягу мiнiмум двух тыдняў праводзяцца рэжымна-абмежавальныя мерапрыемствы з iзаляцыяй прыбылых. Зараз наша галоўная задача — захаваць здароўе атлетаў у перыяд уздыму захворвання без адрыву ад вучэбна-трэнiровачнага працэсу».

На спартыўных базах атлеты знаходзяцца пад пiльным наглядам урачоў, штодня ў абавязковым парадку праводзяцца тэрмаметрыя, агляд на наяўнасць катаральных з'яў, санiтарная апрацоўка памяшканняў, спартыўнага iнвентару i абсталявання з выкарыстаннем дэзiнфекцыйных сродкаў.

Нагадаем, былi вызначаны чатыры базы, дзе прадугледжаны санiтарна-эпiдэмiчны рэжым, медыцынская рэабiлiтацыя i назiранне за спартыўнымi дэлегацыямi: спартыўна-аздараўленчая база «Крыжоўка», база адпачынку «Галактыка», а таксама два цэнтры алiмпiйскай падрыхтоўкi — у Раўбiчах i Заслаўi.

«Цяпер «Раўбiчы» разбiтыя на некалькi зон. Спартсмены, якiя прыбылi з-за мяжы, з iншымi атлетамi не перасякаюцца. Яны жывуць, трэнiруюцца i харчуюцца асобна. Ежа дастаўляецца ў кантэйнерах, — расказаў дырэктар Рэспублiканскага цэнтра алiмпiйскай падрыхтоўкi па зiмовых вiдах спорту «Раўбiчы» Аляксандр Гагiеў. — Нашы спартсмены забяспечаны ўсiм неабходным i планава рыхтуюцца, выконваючы аб'ёмы неабходных нагрузак».

Зараз у «Раўбiчах» на iзаляцыi знаходзяцца прадстаўнiкi шасці вiдаў спорту.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Прэв'ю: share.america.gov

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Маленькі прынц у аднайменнай казцы кожны дзень пачынаў з таго, што прыводзіў у парадак сваю планету. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. Пажадана, каб нікога да слёз не даводзіла. Але ж бывае па-іншаму.

Грамадства

«Дзякуй за вашу працу! Вы — героі на ўсе часы!»

«Дзякуй за вашу працу! Вы — героі на ўсе часы!»

Як працуюць з COVІD-пацыентамі дзіцячыя ўрачы.

Грамадства

Уступленне ў дарослае жыццё — як выхад у космас

Уступленне ў дарослае жыццё — як выхад у космас

Псiхолаг тлумачыць, чаму паўза пасля заканчэння школы — не трагедыя.