А 14-й гадзіне 7 красавіка ў МНС паступіла паведамленне ад жыхаркі вёскі Нарчы Шчучынскага раёна аб узгаранні сухой расліннасці. Згарэла больш за 20 дамоў, у двух з якіх пастаянна пражывалі грамадзяне. У выніку ўзгарання жыхары вёскі не пацярпелі. Пра гэта інфармуе СК.
Паводле атрыманых дадзеных, каля 11 гадзін 70-гадовы мясцовы жыхар у двары свайго дома паліў сухую траву. Са слоў мужчыны, гэты працэс ён кантраляваў, у дом сышоў, калі ўсе патухла. Аднак праз некаторы час да яго прыйшоў аднавясковец і паведаміў аб пажары ў яго ў двары.
Распачата крымінальная справа.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.