На дадзены момант у свеце зафіксавана прыкладна 1,433 млн чалавек, хворых на COVID-19. Больш за 302 тыс. выздававелі. Адпаведныя дадзеныя прывёў універсітэт Джонса Хопкінса, які займаецца падлікамі на аснове дадзеных уладаў краіны, СААЗ і іншых афіцыйных крыніц.
За мінулыя суткі ў ЗША ад каранавіруса памерлі 1,7 тыс. чалавек, гэта рэкордная колькасць з пачатку пандэміі.
Лідарам па колькасці пацверджаных выпадкаў, паводле дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса, застаюцца ЗША (400 тыс.). Іспанія знаходзіцца на другім месцы (141,9 тыс.), Італія - на трэцім (135,5 тыс.), Германія (107,6 тыс.) - на чацвёртым, Францыя - на пятым (109 тыс.). Кітай, дзе пачалася пандэмія, - на шостым месцы па ліку выпадкаў заражэння (83 тыс.).
Усяго ў свеце ад каранавіруса памерлі 82 105 чалавекі. Найбольшая колькасць смяротных зыходаў зафіксавана ў Італіі - 17 127.
Колькасць заражаных каранавірусам ў Расіі вырасла да 7521 чалавек, 505 чалавек выздаравелі, 61 пам`h.
Ва Украіне зафіксавана 1462 выпадкаў захворвання на COVID-19. 45 чалавек памерлі праз яго, а 28 больш не хварэюць.
Прэв'ю: europa.eu
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.
Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.