Вы тут

У Беларусі — 1066 выпадкаў каранавіруса


Згодна з апублікаванымі Міністэрствам аховы здароўя дадзенымі, у Беларусі зарэгістравана 1066 выпадкаў каранавіруса. 


На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 976 чалавек. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. 33 пацыенты маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, ім праведзены медыцынскія кансіліумы з удзелам вядучых інфекцыяністаў і анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў. 

Пасля праходжання лячэння выздаравелі 77 чалавек.

Новых выпадкаў смерці ад каранавіруснай інфекцыі за мінулыя суткі не зарэгістравана. Па апошніх дадзеных - колькасць смяротных зыходаў складае 13.

На партале stopcovid.belta.by даюцца і лічбы па рэгіёнах:

  • Мінск: 601 шпіталізаваны, 45 выпісаныя, 5 памерлі;
  • Мінская вобласць: 104 шпіталізаваны, 1 выпісаны, 3 памерлі;
  • Віцебская вобласць: 200 шпіталізаваны, 30 выпісаныя, 5 памерлі;
  • Магілёўская вобласць: 25 шпіталізаваны;
  • Гомельская вобласць: 32 шпіталізаваны, 1 выпісаны;
  • Брэсцкая вобласць: 3 шпіталізаваны
  • Гродзенская вобласць: 11 шпіталізаваны.

Нагадаем, учора ў Беларусь прыбыла місія СААЗ.  Афіцыйная праца місіі пачалася сёння і працягнецца да суботы - 11 красавіка. 

Плануецца, што спецыялісты наведаюць установы аховы здароўя Мінска, а таксама Мінскай і Віцебскай абласцей.

Прэв'ю: europa.eu

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».