Вы тут

Арцыбіскуп Кандрусевіч выдаў Дэкрэт аб благаслаўленні велікодных страваў у хатніх умовах


Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 8 красавіка выдаў Дэкрэт аб благаслаўленні велікодных страваў у хатніх умовах.

З-за выкліканых пандэміяй каранавірусу складанасцяў, не ўсе вернікі змогуць асабіста ўдзельнічаць у пасхальных набажэнствах, а таксама благаславіць стравы на велікодны стол у святыні. У сувязі з гэтым арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зацвердзіў парадак і тэкст малітвы благаслаўлення велікодных страваў у хатніх умовах, паведамілі на сайце catholic.by


Фота: catholic.by

Гэтую выключную магчымасць ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі арцыпастыр даў вернікам на Вялікдзень 2020 года.

Калі не атрымалася благаславіць велікодныя стравы ў святыні, сёлета гэта можа зрабіць дома бацька сям’і або старэйшая асоба.

Пасля таго, як на традыцыйнае святочнае снеданне збярэцца ўся сям’я, на стале запальваецца свечка і гучыць традыцыйнае велікоднае прывітанне «Хрыстус уваскрос! Алелюя!».

Потым хтосьці з прысутных чытае ўрывак з Евангелля паводле Мацвея, у якім апавядаецца пра тое, як раніцай жанчыны прыйшлі да магілы і першымі даведаліся ад анёла, што Хрыстус уваскрос.

Пасля Евангелля кіраўнік прамаўляе малітву благаслаўлення, якую можна спампаваць тут.

Затым усе разам моляцца: Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу…

Супольная малітва завяршаецца знакам крыжа.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.