Вы тут

3400 медыцынскіх масак перадалі ў 4-ю мінскую гарадскую клінічную бальніцу


Інстытут бізнесу БДУ правёў дабрачынную акцыю “Добрая справа”. У ёй прынялі ўдзел каля 20 выпускнікоў і выкладчыкаў магістратуры па спецыяльнасці "Бізнес-адміністраванне" (праграма МВА).


У рамках акцыі быў арганізаваны збор сродкаў з мэтай падтрымкі медыцынскіх работнікаў 4-й мінскай гарадской клінічнай бальніцы імя М.Я. Саўчанкі. На сабраныя грошы набыта 3400 медыцынскіх масак, якія перадалі галоўнаму ўрачу бальніцы .У бліжэйшы час таксама плануецца закупка ахоўных касцюмаў і чарговай партыі медыцынскіх масак.

Дабрачынны праект “Добрая справа”  існуе ў Інстытуце бізнесу БДУ ўжо больш за дзесяць гадоў. Студэнты, выпускнікі і выкладчыкі рэгулярна праводзяць мерапрыемствы па збору сродкаў для дзіцячых прытулкаў і дамоў састарэлых Мінскага раёна. Таксама яны дапамагаюць дзецям з малазабяспечаных сем'яў падрыхтавацца да новага навучальнага года і арганізоўваюць дзіцячыя калядныя акцыі.  Да праектп можа далучыцца кожны ахвотны. Куратарам “Добрай справы” выступае кіраўнік праграмы МВА Ірына Мамонава.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: cosmo.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.