Вы тут

Ксенія Гурская марыла маляваць, але стала мадэллю


Усё пачалося з таго, што мама 18-гадовай мiнчанкi Ксенii Гурскай, некалi вiзажыст, выкладала ў мадэльным агенцтве. Яна i прапанавала дачцэ пахадзiць туды. Спачатку дзяўчына доўга супрацiўлялася, але потым усё ж пагадзiлася. Чаму б не паспрабаваць сябе ў чымсьцi новым? Ксенiя i падумаць не магла, што затрымаецца ў гэтай сферы надоўга. На той момант у суразмоўнiцы былi iншыя захапленнi: з ранняга дзяцiнства яна любiла маляваць, потым паступiла ў Мiнскую дзяржаўную гiмназiю-каледж мастацтваў. Тады Ксенiя марыла, што звяжа сваё жыццё з выяўленчым мастацтвам. Але лёс вырашыў iнакш...


Дырэктару агенцтва прыйшла прапанова з Пiцера аб супрацоўнiцтве з беларускiмi мадэлямi. Так у жыццi з'явiлася ISCmodels у горадзе на Няве. Агенцтву ў кароткiя тэрмiны ўдалося знайсцi для яе першы кантракт у Кiтаi, i праз некалькi месяцаў дзяўчына апынулася ў Шанхаi (справы адбывалiся яшчэ да пандэмii). Спачатку ёй было нязвыкла i досыць складана, найперш з-за недасканалага ведання англiйскай мовы, не кажучы ўжо пра кiтайскую.

— Я не магла паверыць у тое, што гэта ўсё адбываецца са мной, — прызнаецца суразмоўнiца. — Першая паездка аказалася проста неверагоднай! Запомнiлася лiтаральна ўсё: ад моманту, калi ў аэрапорце я не магла знайсцi свайго кiроўцу, i заканчваючы развiтаннем з iншымi мадэлямi, якiя сталi для мяне другой сям'ёй.

Пасля паездкi ў Кiтай сталi для Ксенii звыклай справай. Хоць, вядома, даводзiлася сябе падрыхтоўваць як маральна, так i фiзiчна. Афармленне ўсiх дакументаў i збор чамаданаў не складаюць для дзяўчыны вялiкай праблемы, а вось усведамленне таго, што яна на доўгi час расстаецца з сям'ёй i дарагiмi ёй людзьмi...

У мадэльным бiзнесе хапае цяжкасцяў. Суразмоўнiца расказала пра адзiн выпадак у кiтайскiм Ханчжоу. Тады стаяла лета, было 44 градусы спёкi, а па адчуваннях — усе 50. Ва ўсiм гэтым давялося «варыцца» 12 гадзiн. У пухавiках i футрах! Перапынкi былi толькi на 12 хвiлiн. Блiжэй да сярэдзiны здымак у Ксенii пацямнела ў вачах i закружылася галава. У нейкi момант нават давялося спынiцца, каб мадэль апрытомнела. А потым з новымi сiламi — за работу! Але, вядома, ёсць i прыемныя моманты. Напрыклад, Ксенii вельмi падабаецца браць удзел у здымках, калi працэс ператвараецца ў нешта творчае i цiкавае. Так было на адной з першых фотасесiй на найпрыгажэйшых чайных плантацыях. У камандзе панавала цёплая атмасфера, жарты на здымачнай пляцоўцы амаль не суцiхалi. Усё праходзiла лёгка i нязмушана, а самае галоўнае — у вынiку атрымалiся казачныя фатаграфii, якiя застануцца на памяць на ўсё жыццё.

Адно з галоўных пытанняў, якое хвалюе многiх дзяўчат, гэта як мадэлi трымаюць сябе ў форме. Вядома, некаторыя прытрымлiваюцца жорсткiх дыет, а часам вырашаюцца i на пластычныя аперацыi. Ксенiя не прыхiльнiца такiх крокаў. Яна нiколi не марыла сябе голадам, а проста старалася правiльна харчавацца i займацца спортам. Гэта i дапамагае ёй выглядаць «на ўсе сто».

Доўгi час мадэлiнг для нашай гераiнi быў проста хобi, але, паглыбляючыся ў гэтую сферу, яна зразумела, што хоча працаваць менавiта ў ёй. Дзяўчыну не палохаюць нiякiя цяжкасцi, бо ў яе ёсць падтрымка родных. Мама адразу прыняла жаданне дачкi, ды i тата нядоўга супрацiўляўся. Хоць, вядома, перажывалi яны страшна. Мама нават схуднела на некалькi кiлаграмаў ад стрэсу. Што датычыцца бабуль i дзядуль, то тут усё аказалася больш складана. Бацькi i Ксенiя ведалi, што яны, хутчэй за ўсё, не ўхваляць гэты выбар, таму давалi iм iнфармацыю паступова, многае даводзiлася перабольшваць, часам нешта недагаворваць. А ўсе сябры былi вельмi рады за дзяўчыну, жадалi ёй поспехаў i заўсёды з нецярпеннем чакалi яе вяртання з чарговай паездкi. Ксенii ў гэтым плане пашанцавала. Яна не сутыкалася з зайздрасцю з боку равеснiкаў, а атрымлiвала толькi падтрымку, за што ўсiм вельмi ўдзячная.

Дзяўчына прызнаецца, што сочыць за многiмi вядомымi мадэлямi, якiя дасягнулi поспеху. Але ў роўнай ступенi суразмоўнiцу натхняюць i цалкам звычайныя людзi, якiя шляхам доўгай i ўпартай працы дасягнулi сваiх прафесiйных вяршынь. Такiя прыклады, па словах мадэлi, усяляюць веру ў тое, што ўсё магчыма.

Мадэлiнг — дастаткова складаная сфера, у якой вытрымае не кожны чалавек. Тут важна быць камунiкабельным, стрэсаўстойлiвым i мець велiзарнае жаданне развiвацца. Са свайго досведу Ксенiя зразумела, што калi чалавек адчувае, што гэты бiзнес — яго справа, то нi ў якiм разе нельга апускаць рукi пры першай няўдачы. Шмат значыць i «сваё» агенцтва, з якiм Ксенii пашанцавала. Дзяўчына вельмi ўдзячная яму за тое, што там аднойчы паверылi ў яе i адкрылi магчымасцi, пра якiя яна i не марыла.

Iлона ПАПОВА, студэнтка IV курса фiлалагiчнага факультэта БРДУ iмя А. С. Пушкiна

Фота з архiва гераiнi

Загаловак у газеце: Дзяўчына з вокладкi, або У плюс 44 — у пухавiку i футры

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».