Вы тут

Настаўнікам прапануюць дапамогу ў арганізацыі заняткаў анлайн


IT-кампанія «Вайзор Геймз», Асацыяцыя «Адукацыя для будучыні» і Фонд «Новая школа» аб’ядналі намаганні, каб падтрымаць беларускія школы ва ўмовах распаўсюджвання COVID-19. Сумесна яны распрацавалі і рэалізуюць план падтрымкі школ Беларусі, які ўключае забеспячэнне ўстаноў адукацыі (з асаблівым фокусам на настаўнікаў, якія знаходзяцца ў зоне павышанай рызыкі) сродкамі індывідуальнай абароны на час пандэміі, інфармацыйную падтрымку актуальнымі і карыснымі навучальнымі матэрыяламі і падтрымку школ у выпадку пераходу навучання ў анлайн-фармат.

На гэтай старонцы сабраныя карысныя матэрыялы, якія спатрэбяцца для пераходу на дыстанцыйную форму навучання. Там можна знайсці спіс інструментаў, якія дапамогуць арганізаваць заняткі анлайн. Ён будзе пастаяна абнаўляцца. 

Каб дзейнічаць больш эфектыўна настаўнікаў просяць падзяліцца, якая дапамога ім зараз патрэбная ў першую чаргу і для гэтага запоўніць анкету

Даведка: 

Фонд «Новая школа» рэалізуе Праграму «Настаўнік для Беларусі», працуе над забеспячэннем доступу кожнаму дзіцяці Беларусі да якаснай школьнай адукацыі для рэалізацыі яго патэнцыялу. 

Асацыяцыя «Адукацыя для будучыні» дапамагае ў выхаванні новага пакалення запатрабаваных інжынераў, вынаходнікаў, інаватараў і сацыяльна адказных прадпрымальнікаў у сферы высокіх тэхналогій.

Кампанія Vizor Games (Вайзор Геймз) з’яўляецца адным з вядучых міжнародных распрацоўшчыкаў шматкарыстальніцкіх гульняў для браўзэра, сацыяльных сетак і мабільных платформаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?