Вы тут

Беларуская кампанія закупіла ў Кітаі 50 тысяч тэстаў на каранавірус і перадала іх Міністэрству аховы здароўя


Беларуская кампанія "ЭНЕРГА-ОІЛ" закупіла ў Кітаі 50 тысяч тэстаў на каранавірус. Медыцынскі груз прыляцеў сёння праз Стамбул ў Нацыянальны аэрапорт Мінск і быў перададзены Міністэрству аховы здароўя, паведамляе БЕЛТА.


Груз быў дастаўлены з Кітая турэцкай авіякампаніяй Turkish Cargo. Па словах дырэктара "ЭНЕРГА-ОІЛ" Дзмітрыя Паўловіча, галоўнай складанасцю стаў не закуп тэстаў, а іх дастаўка ў Беларусь, таму што вываз медыцынскіх вырабаў з КНР забаронены. Вялікую дапамогу тут аказала пасольства Беларусі ў Кітаі.

Акрамя таго, беларуская кампанія набыла ў КНР і рыхтуе да адпраўкі 10 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Хутка таксама павінен быць падпісаны кантракт на закупку 200 тыс. масак-рэспіратараў з узроўнем абароны FFP2 і фільтраваннем 95%. Прапрацоўваецца набыццё лекавых сродкаў. Агульная сума дапамогі, уключаючы тэсты, складзе каля $ 1 млн.

Па словах намесніка міністра аховы здароўя Барыса Андрасюка, кошт  грузу, які прыбыў з Кітая, склаў больш за $ 430 тыс. "Гэта вельмі выдатна. Наша краіна траціць велізарныя грошы, і любая дапамога вітаецца. Тым больш у выглядзе тэстаў", - адзначыў ён. Дадзеныя вырабы будуць раўнамерна размеркаваны па лабараторыям краіны, якія праводзяць дыягностыку метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.