Вы тут

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?


Рабiць iдэальныя стрэлкi, удала падбiраць танальны крэм i заўсёды выглядаць цудоўна — мара ўсiх дзяўчат. Менавiта таму прадстаўнiцы прыгожага полу ахвотна выбiраюць для сябе прафесiю вiзажыста. А з якiмi мэтамi ў яе прыходзяць маладыя хлопцы, нам расказаў Iлья Iльяшанка.


Не так даўно суразмоўнiк скончыў Гомельскi каледж мастацтваў iмя Н. Ф. Сакалоўскага па класе акадэмiчных спеваў. Часта выступае на карпаратывах i розных канцэртах i асноўнай сваёй сферай дзейнасцi лiчыць музыку. Вiзажам пачаў займацца цалкам выпадкова.

—  Першае больш-менш грунтоўнае знаёмства з iм адбылося яшчэ ў школе, калi мне было шаснаццаць гадоў. Адна з сеткавых касметычных кампанiй праводзiла майстар-класы, i напярэдаднi аднаго з iх захварэла дзяўчына-вiзажыст. Усе адразу пачалi думаць, што рабiць i як быць, людзей жа ўжо запрасiлi. У мяне быў невялiкi вопыт, я праглядаў розныя вiдэаўрокi, бо ўжо тады мяне цiкавiла, як з дапамогай касметыкi можна кардынальна змянiць жанчыну. Паспрабаваў зрабiць макiяж, i ў мяне атрымалася! Так i пачалося вывучэнне тонкасцяў гэтага мастацтва, — прыгадвае хлопец.

Нягледзячы на ўсе свае поспехi i дасягненнi, Iлья не разглядае вiзаж як асноўны занятак. Гэта проста творчасць i хобi для душы. Наш герой аргументуе пазiцыю тым, што для таго каб выканаць прафесiйны, а, галоўнае, якасны макiяж, спецыялiст павiнен ведаць анатомiю чалавечага твару, а таксама разбiрацца ў дэрматалогii i касметалогii. А яшчэ быць трохi хiмiкам, каб правiльна змешваць розныя прэпараты для дасягнення патрэбнага эфекту.

Па словах нашага героя, ён не раз на сваiм шляху сутыкаўся з неразуменнем знаёмых i стэрэатыпным мысленнем пра тое, што «рабiць макiяж — гэта не мужчынская справа». Спачатку такiя словы крыху чаплялi яго, але з часам хлопец перастаў звяртаць на iх увагу.

— Я з тых людзей, якiя лiчаць, што ў прафесii няма полу, i мне шчыра шкада тых, хто гэтага не разумее. Калi цяпер нехта мне кажа, што я займаюся жаночай справай, дык я адказваю iм сваёй любiмай фразай: «Нi адзiн мужчына мяне яшчэ нi разу дрэнна не пастрыг, а вось жанчыны часцяком дрэнна гэта рабiлi» (смяецца). Сябры, вядома, таксама не адразу ўхвалiлi мой выбар, у адрозненне ад сям'i. Але калi я пачаў працаваць з прафесiйнымi мадэлямi, супрацоўнiчаць з Нацыянальнай школай прыгажосцi, яны зразумелi, што занятак вельмi цiкавы. Часам нават зайздросцяць, што мяне пастаянна атачаюць прыгожыя дзяўчаты.

Да сваiх абавязкаў Iлья ставiцца адказна i добрасумленна. Пры закупцы касметыкi ў першую чаргу звяртае ўвагу на якасць прадукту. Вiзажыст кажа, што i ў мас-маркетах ёсць велiзарная колькасць тавараў найвышэйшай якасцi, якiя нiчым не саступаюць люксавым i прафесiйным, а, галоўнае, набыць iх можна па даступнай цане.

— Калi бачу клiента, адразу магу прапанаваць, якi макiяж яму падыдзе, але гатовы вобраз нараджаецца паступова. Вядома ж, звяртаю ўвагу на iндывiдуальныя асаблiвасцi чалавека. Макiяж — гэта свайго кшталту адзенне, якое мы надзяваем чалавеку на твар, а апошняе ўсе, як правiла, падбiраюць пад знешнiя анатамiчныя асаблiвасцi. Я лiчу, што няма непрыгожых жанчын, ёсць няправiльна пастрыжаныя, адзетыя i нафарбаваныя. I гэта я дапамагаю iм выпраўляць, — кажа суразмоўнiк.

Паслугамi Iльi карыстаюцца клiенты розных узростаў, ён робiць i дзiцячы подыумны, i ўзроставы макiяж.

— Як правiла, задаволеныя сыходзяць усе, хоць за мае восем гадоў работы было чалавекi тры-чатыры, якiм нешта не спадабалася. Лiчу, што за такi стаж гэта выдатны паказчык. Цяпер незадаволеных няма наогул, таму што ў наш час клiент можа на свой густ i жаданне выбраць менавiта таго майстра, якi яму найбольш падыходзiць па асабiстых крытэрыях, — упэўнены Iлья.

Яшчэ адзiн трывалы стэрэатып — хлопцы не могуць карыстацца паслугамi вiзажыста. Але ў практыцы нашага героя было некалькi выпадкаў, калi юнакi прыходзiлi да яго па лёгкi макiяж, i нiчога дрэннага ў iх жаданнi быць прыгожымi i дагледжанымi майстар не бачыць.

Канкурэнцыя ў сучаснай iндустрыi моды велiзарная, усе iмкнуцца адточваць свае навыкi i вывучаць новыя тэхнiкi. Спецыялiстаў з кожным днём усё больш...

—  Лiчу, што майстар павiнен выклiкаць да сябе прыхiльнасць як чалавек, — кажа Iлья. — Часам бывае, што нехта не заўсёды якасна выконвае сваю работу, але тым не менш клiент вяртаецца да яго зноў i зноў, таму што ён прыемны яму ў першую чаргу як суразмоўнiк. Але ў наш час вялiкай канкурэнцыi быць проста добрым чалавекам усё ж такi мала, неабходна быць яшчэ i прафесiяналам сваёй справы, добрасумленна i якасна выконваць свае абавязкi — i тады поспех табе забяспечаны!

Ангелiна НОВIКАВА, студэнтка III курса Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта культуры i мастацтваў

Фота з архiва героя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».