Вы тут

МЗС дапамагло вярнуцца на радзіму больш 6 390 беларусам


Міністэрства замежных спраў аказала дапамогу ў розных фарматах ў вяртанні на радзіму ўжо больш за 6 390 беларусаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.


У прыватнасці, 7 красавіка з Польшчы вярнуліся на аўтобусах, арганізаваных пры садзейнічанні пасольства Беларусі ў гэтай краіне, 48 чалавек. Адна грамадзянка Беларусі вылецела з Алжыра пры падтрымцы расійскага боку. Пасольства Беларусі ў Расіі ў кантакце з расійскімі калегамі ў цяперашні час вырашае пытанне па арганізацыі яе транзіту на радзіму.

Пасольствамі Беларусі ў Сербіі і Венгрыі ў цесным кантакце з мясцовымі органамі ўлады забяспечана транспарціроўка і вылет на радзіму рэйсам Belavia - Belarusian Airlines 14 нашых суайчыннікаў з Сербіі праз Будапешт.

"Захоўваецца вастрыня сітуацыі з далёкімі краінамі, у прыватнасці з Індыяй, В'етнамам, Шры-Ланкой, Тайландам. Усе зацікаўленыя дзяржорганы працягваюць працу па пошуку найбольш аптымальнага механізму і шляхоў аказання садзейнічання беларусам у названых краінах, - адзначылі ў МЗС. - Таксама ідзе ўзаемадзеянне з казахстанскімі калегамі па вывучэнні магчымасцяў супрацоўніцтва пры эвакуацыі грамадзян дзвюх краін з рэгіёну Паўднёва-Усходняй Азіі".

МЗС таксама звярнуў увагу, што ў Латвіі падоўжаны рэжым надзвычайнай сітуацыі да 12 мая. У Японіі да 6 мая ўведзена надзвычайнае становішча на тэрыторыі гарадоў Токіа і Осака, а таксама прэфектур Канагава, Сайтама, Хёго, Чыба і Фукуока (без усталявання ў гарадах рэжыму каранціну)

Выбар рэдакцыі

Грамадства

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

Дзеці «звяздоўцаў» адказалі вусна, пісьмова, друкавана і нават у малюнках.

Грамадства

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Гэтая вясной многія хацелі самаізалявацца на прыродзе.