Вы тут

У Мiнску праводзяць дэзынфекцыю грамадскага транспарту i пад'ездаў


Каранавiрус вельмi паўплываў на наша звычайнае жыццё, звычкi i ўнёс пэўныя карэкцiроўкi ў работу самых розных структур. Мы ж даведалiся, як змянiўся рэгламент прыборкi ў сталiчным грамадскiм транспарце i пад'ездах жылых дамоў.


Прыборка i дэзынфекцыя салонаў аўтобусаў, тралейбусаў i трамваяў праводзiцца з 22 гадзiн вечара да 5 гадзiн ранiцы — калi транспарт вяртаецца ў паркi «Мiнсктранса» пасля заканчэння змены. У гэты час працiраюць сядзеннi, поручнi, вокны i дзверы, пластыкавыя элементы абiўкi салона, свяцiльнi, прыбiраюць бруд, робяць вiльготную прыборку падлогi i дэзынфекцыю. Акрамя гэтага, дэзынфекцыю транспарту праводзяць на станцыях у абедзенны перапынак i ў час перазменкi кiроўцаў (з 8.30 да 11.00 i з 18.30 да 21.30).

У Мiнскiм метрапалiтэне прыбiраюць тэрыторыю, прылеглую да ўваходаў на станцыi, пераходы i вестыбюлi, платформы, маршавыя лесвiцы i калiдоры, службова-вытворчыя, бытавыя i падсобныя памяшканнi. Пры гэтым перыядычная прыборка ажыццяўляецца па меры неабходнасцi, бягучая — з 8.00 да 20.00, а асноўная (начная) — з 20.00 да 8.00.

Больш за тое, у метрапалiтэне адзначаюць, што ў сувязi з пагрозай распаўсюджання каранавiруса прадпрыемства разам з намеснiкам галоўнага дзяржаўнага ўрача Мiнска распрацавала новы рэгламент прыборкi i дэзынфекцыi на станцыях i ў рухомым саставе метрапалiтэна.

Напрыклад, санiтарная прыборка i дэзынфекцыя вагонаў метро, кабiны машынiста праводзiцца кожны раз, калi цягнiк заязджае ў дэпо на тэхнiчнае абслугоўванне цi кароткачасовы адстой. Перад гэтым ажыццяўляецца знешняя мыйка саставаў. На станцыях жа мыюць i дэзынфiцыруюць дзвярныя ручкi, касавыя зоны, турнiкеты, поручнi i балюстрады эскалатараў, лаўкi, лесвiцы i кабiны лiфтоў — усе тыя месцы, да якiх можа дакрануцца пасажыр.

Акрамя таго, на падлозе каля кас абазначаны месцы, дзе павiнен знаходзiцца пасажыр у той момант, калi iншы пасажыр набывае праязныя дакументы ў касiра. У вестыбюлях усiх станцый устаноўлены бескантактныя сэнсарныя дазатары з антысептыкам, а ў рабочыя днi з 9.00 да 10.00 метрапалiтэн скарацiў iнтэрвалы руху цягнiкоў да дзвюх хвiлiн, каб не было вялiкага натоўпу пасажыраў.

Новыя рэгламенты прыборкi з'явiлiся i на прадпрыемстве «Гаррамаўтадар» i ў яго структурных падраздзяленнях. Сродкi дэзынфекцыi выкарыстоўваюць на прыпынках грамадскага транспарту, імі праціраюць лаўкі, парэнчы лесвiц, праводзяць вiльготную прыборку на лесвiчных сходах падземных пераходаў, у лiфтах i на пад'ёмных платформах. Напрыклад, парэнчы лесвiц на вулiцах працiраюць адзiн раз на суткi, лiфты i пад'ёмныя платформы — два разы. Таксама часцей пачалi рабiць дэзынфекцыю ў грамадскiх прыбiральнях — не меней чым тры разы за суткi.

У сваю чаргу, у Мiнскай гарадской жыллёвай гаспадарцы адзначылi, што супрацоўнiкi ЖЭУ сумесна з санiтарнымi службамi таксама пачалi дэзынфiцыраваць пад'езды жылых дамоў. Цяпер акрамя звычайнай уборкi кожны дзень праводзiцца дэзынфекцыя як самога пад'езда, так i ўваходнай групы — адпаведнымi сродкамi апрацоўваюць дзверы, дамафоны, паштовыя скрынi, парэнчы, лiфты.

Валерыя КIСЛАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Запушчаная кампанія па дапамозе медыкам ByCovid19 перарасла ў буйны «антыкаранавірусны» рух.

Культура

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Гэта была сенсацыя: у 2018 годзе быў паказаны страчаны фiльм Дзiгi Вертава.

Грамадства

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Маленькі прынц у аднайменнай казцы кожны дзень пачынаў з таго, што прыводзіў у парадак сваю планету. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. Пажадана, каб нікога да слёз не даводзіла. Але ж бывае па-іншаму.