Вы тут

Прыпынены планавыя работы па абследаваннi жыллёвага фонду i прыбораў улiку


Кiраўнiкi структурных падраздзяленняў Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi для прафiлактыкi распаўсюджвання каранавiруснай iнфекцыi пачалi праводзiць асабiсты прыём грамадзян дыстанцыйна па тэлефоне. Звярнуцца да iх можна па нумары 8 (017) 200 19 00, згодна з графiкам правядзення асабiстых прыёмаў кожнага з азначаных спецыялiстаў. З гэтай жа мэтай пачалi часцей прыбiраць пад'езды, менш абследаваць кватэры i клiкаць сходы, пiша партал gkx.by.


Прыпынены планавыя работы па абследаваннi жыллёвага фонду i прыбораў улiку, а таксама склiканне сходаў жыхароў для абмеркавання работ па капiтальным рамонце. Дадатковыя платныя камунальныя паслугi таксама часова не аказваюцца. Выключэнне — толькi аварыйныя выпадкi.

Часова не працуюць i аглядныя камiсii, якiя выязджаюць на дом да сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян: iнвалiдаў, людзей, якiя пражываюць асобна, сем'яў, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы. Усе гэтыя групы застаюцца пад кантролем, з iмi звязваюцца па тэлефоне i ў экстранных выпадках наведваюць, але не ўсёй камiсiяй — гэта робяць асобныя супрацоўнiкi камунальнай службы.

Iрына СIДАРОК, фота аўтара

Загаловак у газеце: Прыбiрацца — часцей, збiрацца — радзей

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.