Вы тут

У сталiцы добраахвотнiкi БРСМ даставiлi амаль 4000 рэцэптаў пажылым адрасатам


Дапамагаюць у дастаўцы пажылым прадуктаў першай неабходнасцi, рэцэптаў, медыкаментаў, а таксама праводзяць iнфармацыйную работу па прафiлактыцы каранавiруснай iнфекцыi больш за тысячу валанцёраў БРСМ «Добрае сэрца».


Яны актыўна працягваюць iнфармацыйна-тлумачальную работу з насельнiцтвам. У прыватнасцi, ва ўсiх рэгiёнах добраахвотнiкi Саюза моладзi ўжо распаўсюдзiлi больш за 37 тысяч iнфармацыйна-прафiлактычных улётак «Важна ведаць, як сябе абаранiць». Найбольшая колькасць з iх у Гродзенскай i Магiлёўскай вобласцi — больш за 12 i 10 тысяч адпаведна.

У кожным раённым цэнтры, абласцях i Мiнску працягваюць працаваць маладзёжныя iнфармацыйныя «гарачыя лiнii» ў звязцы з тэрытарыяльнымi цэнтрамi сацыяльнай абароны насельнiцтва.

У сталiцы добраахвотнiкi БРСМ даставiлi амаль чатыры тысячы рэцэптаў пажылым адрасатам на дом.

Маладзёжныя «гарачыя лiнii» працуюць штодня з панядзелка да суботы ўключна з 9.00 да 18.00. Тэлефоны абласных: у Брэсце — 8 (0162) 2-11-591, Вiцебску — 8 (0212) 6-62-087, Гомелi — 8 (0232) 5-63-315, Гродне — 8 (0152) 7-19-833, Магiлёве — 8 (0222) 7-66-782.

У буйных гарадах Мiнскай вобласцi: Салiгорску — 8 (0174) 2-00-345, Слуцку — 8 (01795) 7-50-80, Маладзечне — 8 (0177) 7-49-501.

У Мiнску тэлефон «гарачай лiнii» — 8 (017) 284-85-54.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уступленне ў дарослае жыццё — як выхад у космас

Уступленне ў дарослае жыццё — як выхад у космас

Псiхолаг тлумачыць, чаму паўза пасля заканчэння школы — не трагедыя.

Эканоміка

Як вылечыць эканомiку ад каранакрызiсу?

Як вылечыць эканомiку ад каранакрызiсу?

Нягледзячы на тое што сучасны свет перажываў досыць шмат эканамiчных крызiсаў, той, што разгортваецца ў 2020 годзе, — унiкальны. 

Грамадства

Маладая актрыса Iрына Якавец: Нецiкавых роляў не iснуе

Маладая актрыса Iрына Якавец: Нецiкавых роляў не iснуе

Першым спектаклем, у якiм я ўзяла ўдзел, быў «Вясёлы Роджэр».

Грамадства

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Ад таго, наколькі беражліва людзі ставяцца да прыроды, залежыць якасць іх жыцця, здароўе і нават дабрабыт.