Вы тут

«Не паддаецца здароваму сэнсу сiтуацыя з цэнаўтварэннем»


Камiтэт дзяржаўнага кантролю ўзначалiць работу па стрымлiваннi цэн на тавары, якiя карыстаюцца павышаным попытам у бягучай сiтуацыi

Пра гэта заявiў старшыня КДК Леанiд Анфiмаў на пасяджэннi калегii кантрольнага ведамства.

На мерапрыемстве з удзелам кiраўнiкоў гандлёвых арганiзацый, рытэйлераў, аптэчных сетак, дзяржаўных органаў, адказных за выпуск медыцынскiх сродкаў абароны, разгледжана бягучая сiтуацыя па забеспячэннi насельнiцтва таварамi павышанага попыту, абстаноўка на спажывецкiм рынку ў цэлым.


«У рабоце ўсёй вертыкалi ўлады галоўнае — не дапусцiць знiжэння ўзроўню i якасцi жыцця нашых грамадзян. У сувязi з гэтым не паддаецца здароваму сэнсу сiтуацыя з цэнаўтварэннем», — падкрэслiў Леанiд Анфiмаў.

КДК напярэдаднi правёў манiторынг i ўстанавiў, што адпускныя цэны на асобныя вiды прадукцыi павялiчылi як iмпарцёры, так i айчынныя вытворцы. «З'явiлiся спекулянты, якiя перапрадаюць прадукты на стыхiйных рынках у разы даражэй: часнок — па 18 рублёў за кiлаграм, iмбiр — 49 рублёў, лiмоны — 14», — дадаў кiраўнiк КДК.

Нават беларускiя вытворцы завышаюць цэны на мяса, агароднiну, iншую прадукцыю. Гандлёвыя сеткi i пасрэднiкi ўжываюць аптовую надбаўку, якая ў асобных выпадках даходзiць да 200 працэнтаў i больш. Нават на сацыяльна значныя тавары айчыннай вытворчасцi (алей i сметанковае масла, малако, кефiр) некаторыя гандлёвыя аб'екты ставяць надбаўку, вышэйшую за рэкамендаваную МАРГ.

«Калi дзесьцi ў рознiчных гандлёвых сетках пачнецца вольнiца з цэнамi, асаблiва на тавары, якiя карыстаюцца павышаным попытам у гэты перыяд, рэакцыя будзе аж да завядзення крымiнальных спраў», — папярэдзiў Леанiд Анфiмаў.

Маскi будуць

Наяўнасць масак i iншых iндывiдуальных сродкаў аховы ў аптэчнай i гандлёвай сетцы, бальнiцах i палiклiнiках павiнна быць забяспечана да 13 красавiка. З тых, хто не выканае даручэнне, будзе строгае спагнанне. Аб гэтым таксама iшла гаворка на пасяджэннi.

Напярэдаднi КДК правёў манiторынг наяўнасцi масак i рэспiратараў, антысептыкаў i асобных лекавых сродкаў (парацэтамолу) у аптэчнай сетцы рэгiёнаў i Мiнска. Са 130 аптэк маскi i рэспiратары былi толькi ў 33 (25 працэнтаў), антысептыкi на спiртавой аснове — у 35 (27 працэнтаў), парацэтамол — у 15 (11 працэнтаў).

Леанiд Анфiмаў адзначыў, што на гарачыя лiнii ў МАРГ i Камiтэт дзяржкантролю iдзе лiтаральна шквал званкоў. «Большасць з iх датычыцца высокiх цэн на ахоўныя сродкi, парацэтамол, а таксама лiмоны, iмбiр i часнок або iх адсутнасцi», — паведамiў старшыня КДК.

Ён адрасаваў папрок канцэрну «Беллегпрам», якому не ўдалося забяспечыць патрэбы насельнiцтва ў медыцынскiх масках, мабiлiзаваўшы швейныя прадпрыемствы, таксама адзначыў непаваротлiвасць кiраўнiцтва аблвыканкамаў i Мiнгарвыканкама, таму што не задзейнiчаны магутнасцi прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання, дзе захавалiся швейныя вытворчасцi. Акрамя таго, не змаглi максiмальна прыцягнуць да вырашэння праблемы прыватныя швейныя прадпрыемствы.

«Гэтыя медыцынскiя вырабы не патрабуюць нейкiх касмiчных тэхналогiй i суперсучаснага абсталявання, асаблiвай квалiфiкацыi работнiкаў. Затое прадпрыемствы лёгкай прамысловасцi скардзяцца на праблему са збытам прадукцыi i канкурэнцыю на рынку. Але медыцынскiя маскi сёння — гэта гарантаваны збыт, i рэнтабельнасць нядрэнная, да 31 працэнта. Чаму тады нашы швейнiкi так пасiўна аднеслiся да гэтага заказу?» — на думку старшынi Камiтэта, гэта праяўленне малой мабiльнасцi, непаваротлiвасцi вытворчасцяў.

Разам з тым вялiкую разваротлiвасць праявiлi несумленныя дзялкi, якiя вырашылi нажыцца на сiтуацыi. «У СМI такiя выпадкi даўно ахрысцiлi трапнай фразай — эканамiчнае марадзёрства», — сказаў Леанiд Анфiмаў. У час манiторынгу КДК устаноўлены факты рэалiзацыi па завышаных цэнах тавараў павышанага попыту, закупленых праз пасрэднiкаў.

«Кiраўнiком дзяржавы пастаўлена задача: да панядзелка ўсе аптэчныя сеткi, бальнiцы i палiклiнiкi павiнны быць забяспечаны сродкамi iндывiдуальнай абароны, дэзсродкамi», — нагадаў кiраўнiк КДК.

Таксама Леанiд Анфiмаў адзначыў, што продаж медыцынскiх масак i iншых сродкаў iндывiдуальнай абароны павiнен быць арганiзаваны ў крамах Белкаапсаюза, сетцы аўтазаправачных станцый i iншых аб'ектах гандлю i паслуг.

«Мы павiнны зрабiць усё магчымае, каб прамысловасць выпускала неабходны тавар у патрэбнай колькасцi, а гандаль яго рэалiзоўваў з мiнiмальнай нацэнкай», — сказаў на заканчэнне Леанiд Анфiмаў.

Паводле БелТА.

Па вынiках нарады кiраўнiк дзяржавы назваў галоўным цэнтрам работы па барацьбе з iнфекцыяй Мiнiстэрства аховы здароўя, а Камiтэту дзяржкантролю даручыў узначалiць усю дзейнасць па стрымлiваннi цэн на спажывецкiм рынку.

Загаловак у газеце: Аж да крымiнальных спраў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.