Вы тут

Навукоўцы знайшлі прэпарат, які падаўляе каранавірус за 48 гадзін


Аўстралійскія навукоўцы з універсітэта Монаша і Каралеўскага шпіталя ў Мельбурне выявілі прэпарат, які на 99% памяншае прысутнасць у клетках віруса SARS-CoV-2, які выклікае хваробу COVID-19. Сваё даследаванне яны апублікавалі ў часопісе Antiviral Research, піша rbc.ru


Гаворка ідзе пра адобраны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя антыпаразітны прэпарат івермектын. Медыкі правялі лабараторныя даследаванні, дадаўшы ў інфікаваныя каранавірусам клеткі праз дзве гадзіны пасля заражэння івермектынам.

Вынікі паказалі, што праз 24 гадзіны доля вірусных РНК у клеткавых культурах знізілася на 93%. А праз 48 гадзін прысутнасць віруса ў клетках зменшылася на 99%.

«Аднакратная апрацоўка здольная выклікаць памяншэнне віруса ў 5000 раз за 48 гадзін у культуры клетак», - гаворыцца ў заканчэнні да навуковага артыкула. Даследнікі адзначаюць, што такім чынам івермектын прыводзіць практычна да поўнай страты віруснага матэрыялу.

Аўстралійскія навукоўцы спадзяюцца, што іх даследаванні дапамогуць не толькі ў распрацоўцы будучых лекаў. На думку аўтараў артыкула, ужыванне івермектына ўжо сёння здольна знізіць вірусную нагрузку, пазбегнуць цяжкіх ускладненняў пры захворванні COVID-19 і прадухіліць перадачу каранавіруса.

Прэв'ю: interfax.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».