А 16-й гадзіне 8 красавіка ў Брэсцкі РУУС паступіла паведамленне з установы аховы здароўя аб дастаўленнi на лячэнне жыхара раёна з пашкоджаннямі цела. Пра гэта інфармуе Следчы камітэт.
Следча-аператыўнай групай устаноўлена, што напярэдадні 53-гадовы мужчына ў двары свайго прыватнага дома разбіраў фрагмент артылерыйскага снарада, у сувязі з чым адбыўся выбух. Мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні. У цяперашні час пагрозы яго жыццю няма.
Падчас агляду месца здарэння таксама выяўленыя фрагменты мінамётных снарадаў, якія не ўяўляюць небяспекі з прычыны адсутнасці ў іх выбуховых рэчываў.
Следчымі па гэтым факце праводзіцца праверка. Усе абставіны здарэння высвятляюцца
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!