Вы тут

1486 выпадкаў каранавіруса пацверджаны ў Беларусі


Згодна з апублікаванымі на партале stopcovid.belta.by дадзенымі, у Беларусі зарэгістравана 1486 выпадкаў каранавіруса. За суткі прырост склаў 420 чалавек.


На стацыянарным лячэнні знаходзіцца 1331 чалавек. Па звестках Міністэрства аховы здароўя, 55 чалавек падключаны да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Пасля праходжання лячэння выздаравелі 139 чалавек.

Ад каранавіруснай інфекцыі за мінулыя суткі зарэгістраваны тры новыя смяротныя выпадкі. Па апошніх дадзеных - колькасць смяротных зыходаў складае 16.

На партале даюцца і лічбы па рэгіёнах:

  • Мінск: 699 шпіталізаваны, 102 выпісаныя, 6 памерлі;
  • Мінская вобласць: 153 шпіталізаваны, 1 выпісаны, 3 памерлі;
  • Віцебская вобласць: 364 шпіталізаваны, 34 выпісаныя, 7 памерлі;
  • Магілёўская вобласць: 35 шпіталізаваны;
  • Гомельская вобласць: 35 шпіталізаваны, 1 выпісаны;
  • Брэсцкая вобласць: 17 шпіталізаваны
  • Гродзенская вобласць: 28 шпіталізаваны.

Зараз у Беларусі знаходзіцца місія СААЗ.  Афіцыйная праца місіі пачалася ўчора і працягнецца да суботы - 11 красавіка. 

Плануецца, што спецыялісты наведаюць установы аховы здароўя Мінска, а таксама Мінскай і Віцебскай абласцей.

Прэв'ю: europa.eu

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.