Вы тут

Урад устанавіў патрабаванні пры самаізаляцыі


 

Згодна з пастановай Савета Міністраў, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, у самаізаляцыі мусяць знаходзіцца грамадзяне Беларусі і замежныя грамадзяне, у якіх дыягнаставаны COVID-19, а таксама кантакты першага і другога ўзроўняў. Кантакты першага ўзроўню павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі 14 дзён з даты апошняга кантакту з хворым, другога ўзроўню (калі ёсць кашаль, боль у горле, задышка, павышэнне тэмпературы) - на час наяўнасці сімптомаў. Тэрміны самаізаляцыі могуць быць прадоўжаны па рашэнні ўрачоў.


Грамадзяніну, якому патрэбна быць у самаізаляцыі, уручаецца патрабаванне аб выкананні правіл паводзін у самаізаляцыі. Хворым і кантактам першага і другога ўзроўняў выдаецца бальнічны на час знаходжання ў самаізаляцыі. Пры парушэнні патрабавання аб самаізаляцыі дапамога па часовай непрацаздольнасці назначаецца ў памеры 50 працэнтаў ад дапамогі, прадугледжанай заканадаўствам.

Грамадзяне, якія знаходзяцца ў самаізаляцыі, абавязаны не пакідаць месцы пражывання, у тым ліку не наведваць месцы работы і вучобы, аб'екты гандлю і грамадскага харчавання, спартыўныя мерапрыемствы, выстаўкі і канцэрты, кінатэатры, вакзалы і іншыя месцы масавага знаходжання людзей. Выключэнне складаюць выпадкі крайняй неабходнасці - наведванне бліжэйшых прадуктовага магазіна або аптэкі, вынас смецця. Пры выхадзе з дома ў гэтых выпадках трэба выкарыстоўваць маску, не дапускаць кантактаў з іншымі людзьмі.

Грамадзяне таксама абавязаны паведаміць наймальніку аб прычыне адсутнасці на рабоце, не карыстацца паслугамі, якія прадугледжваюць кантакты з іншымі асобамі, акрамя выпадкаў, калі такія паслугі патрэбны для бяспекі жыццядзейнасці. Пры пагаршэнні стану здароўя (павышэнне тэмпературы да 37 градусаў і вышэй, з'яўленне кашлю, задышкі) трэба звярнуцца ў хуткую дапамогу па тэлефоне 103 або адправіць SMS, паведаміўшы пры гэтым аб знаходжанні ў самаізаляцыі.

За парушэнне патрабаванняў самаізаляцыі прадугледжана адказнасць. У прыватнасці, у патрабаванні аб выкананні правілаў паводзінаў у самаізаляцыі растлумачана, што непадпарадкаванне пагражае адміністрацыйнай (штраф да 50 базавых велічынь ці адміністратыўны арышт) альбо крымінальнай (аж да пазбаўлення свабоды) адказнасцю.

Міністэрству аховы здароўя даручана на працягу трох дзён прыняць меры па рэалізацыі пастановы.

Дакумент будзе дзейнічаць да асобага рашэння ўрада.

Варвара МАРОЗАВА

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Галаву можна вешаць, ламаць, сушыць, намыльваць... Але не губляць!

Грамадства

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Святлана, шматдзетная мама з вёскі Чарнаўчыцы, што пад Брэстам, падзялілася гісторыяй іх сям'і і дома.

Грамадства

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Аўтобусы з паломнікамі і турыстамі ніколі не праязджаюць міма гэтых знакавых, і не толькі для хрысціян, святынь.