Вы тут

Інфікаваных каранавірусам і бяздомных размесцяць у Еўрапарламенце


Еўрапарламент перадае шэраг сваіх аб'ектаў на барацьбу з каранавірусам і дапамогу людзям, якія жывуць у нястачы. Мясцовыя ўлады ўжо прынялі два яго будынкі - у Страсбургу, дзе праходзяць пленарныя сесіі, і ў Брусэлі, дзе звычайна працуюць камітэты і камісіі.


У брусэльскім корпусе, які носіць імя Гельмута Коля, пераабсталююць два памяшканні - адно для асоб без пэўнага месца жыхарства, іншае - для выпісаных з бальніц пацыентаў, якія не могуць вярнуцца дадому. Карміць іх будуць парламенцкія кухары.

Французскія ўлады абвясцілі, што ў будынку ў Страсбургу з'явіцца медыцынскі цэнтр для абслугоўвання інфікаваных.

З сярэдзіны сакавіка дэпутаты і супрацоўнікі Еўрапарламента працуюць па аддаленай сувязі.

Прэв'ю: euobserver.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.